Год назад у Лявонпальскім лесе знойдзены сабака—чорна-белая лайка. На жаль, да гэтага часу яе гаспадар не выяўлены. Прытуліўшая сям’я вырашыла паспрабаваць адшукаць яго праз раённую газету. Калі ж гаспадар не адгукнецца, то ёсць прапанова забраць чатырохногага сябра каму-небудзь з паляўнічых. Звяртацца да Рогачаў з Узмён (89-77-237 (МТС), 3-33-74). У вёску Александрова Павяцкага сельсавета 31 снежня 2009 года таксама “прыбіўся” да аднаго з дамоў сабака — аўчарка (помесь). Гаспадары вырашылі прывязаць яго, каб нікому не прычыніла шкоды, і шукаюць яго ўладальніка ці таго, хто мае патрэбу ў надзейным абаронцы сядзібы. Хатні гадаванец пад апекай былога лесніка Уладзіслава Антонавіча Крупенькі. Патэлефанаваць яму можна па нумары 3-22- 25.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.