Заўтра ў дзіцячым санаторыі “Расінка” ААТ “Белаграздраўніца” пройдзе семінар-нарада па тэме “Шляхі зніжэння паліўна-энергетычных рэсурсаў у санаторна-курортных прадпрыемствах”. Тут шмат зроблена па энергазберажэнню, поўнасцю пераабсталявана кацельня, дзе з’явіліся новыя катлы і цыркуляцыйныя насосы, заменена цеплатраса. Санаторый першым на Міёршчыне эксплуатуе геліяўстаноўку. На ажыццяўленне праектаў выкарыстаны бюджэтныя сродкі і два гранты ПРАААН. Плануецца, што ў семінары-нарадзе прымуць удзел прадстаўнікі сямі санаторна-курортных устаноў рэспублікі.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.