Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Дзяржкантроль у Дзісне
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-01-2011, 15:01 Навіны  ] • Дзяржкантроль у Дзісне   |  
 
Назва:      

Дзяржкантроль у ДзіснеУ чацвер, 20 студзеня, прайшоў дзень інфармавання ў Дзісне. Прынялі ўдзел у ім намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Раіса Пятроўна Саўрыцкая, кіраўнік дзяржкантролю вобласці Васіль Міхайлавіч Максімаў, намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава і старшыня гарсавета Вольга Аляксандраўна Мароз. Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўлялася азнаямленне насельніцтва з планамі першага года новай пяцігодкі, з задачамі, якія былі вызначаны на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе. Коратка пра іх расказала Раіса Пятроўна. Для будучых маці добрая навіна, бо ў бліжэйшы час плануецца на 14 дзён падоўжыць дародавы водпуск. Аб’ёмы вытворчасці павінны павялічыцца ва ўсіх сферах. Асаблівая ўвага будзе нададзена якасным паказчыкам, рэнтабельнасці продажу.
Васіль Міхайлавіч адзначыў, што ў сельскагаспадарчых раёнах, да якіх адносіцца і наш, адбыліся станоўчыя зрухі ў плане тэхнічнага перааснашчэння. Часткова ў гэтым заслуга аблвыканкама і губернатара вобласці Аляксандра Косінца.

Работнікі дзяржкантролю выслухалі праблемы эканамічнага, прававога і грамадскага характару, якія непакояць дзісенцаў і жыхароў бліжэйшых вёсак. Хвалюючыя пытанні алкагалізацыі насельніцтва і грамадзянскіх шлюбаў узняў старэйшына горада Фадзей Лаўрэнцьевіч Шымуковіч. Адзін са спосабаў вырашэння першага — кантроль за рэалізацыяй і вытворчасцю алкагольных напояў, які павінен весціся дзяржаўнымі органамі. “У гэтым плане ўжо зроблены пэўныя зрухі, — адзначыў Васіль Міхайлавіч, — на разглядзе пытанне забароны продажу спіртнога ў гандлёвых кропках, якія знаходзяцца паблізу навучальных устаноў.” Прапанаваў таксама і на месцах агульнымі намаганнямі выкараняць гэтае зло, выкарыстоўваючы вопыт ксяндза Йозаса Булькі, які працаваў у Мосыры. Ён разам з грамадскасцю здолеў стварыць “зону цвярозасці”.

Дзяржкантроль у Дзісне
Пад увагай — тэхнічнае перааснашчэнне філіяла “Віцябчанка” ў Дзісне, якое ўжо разглядаецца на абласным узроўні. Дзмітрыю Шавякову, тату пецярых дзяцей, даставілі перад ацяпляльным сезонам няякасны торфабрыкет, які рэалізуецца гарпаліўзбыту з Браслаўскага раёна. Прывезенае па заяўцы і за пэўную суму паліва аказалася далёкім ад стандартаў: яно сырое і дрэнна гарыць. Праблема будзе разгледжана, тым больш, што яна закранула не толькі сям’ю Шавяковых.

Адным з маштабных пытанняў з’яўляецца рэканструкцыя будынкаў школы, паліклінікі, цэнтра культуры. У прыватнасці, замена вокнаў і перакрыццяў, якія працякаюць. Фінансавая дапамога, магчыма, будзе аказана ад абласнога ўпраўлення адукацыі школе і ад аховы здароў’я — паліклініцы, складаней сітуацыя з цэнтрам культуры, значныя сродкі на які павінны выдзяляцца з раённага бюджэту. Трэба шукаць і іншыя выхады: больш платных паслуг (толькі каб сабраць такім чынам новую “вопратку” сцэны — трэба тры гады!) ці спонсарская падтрымка. Яшчэ і ацяпляльная сістэма там патрабуе рэканструкцыі.

Пакуль аднаўлення чакае Цэнтр рамёстваў. Балючае пытанне і ачыстка дарог у зімовы перыяд, бо на горад — толькі адзін трактар, астатнія знаходзяцца ў лесе на нарыхтоўцы дроў, што “спажываюць” чатыры мясцовыя кацельні. Прыемная навіна для дзісенцаў — будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў гэтым годзе, —паведаміў начальнік Дзісенскага ўчастка УП ЖКГ Аляксандр Аляксандравіч Качан.
Дырэктар Дзісенскага лясгаса Яўген Іванавіч Баран закрануў жыллёвае пытанне: ці магчыма маладым работнікам іх арганізацыі прэтэндаваць на дамы, якія ўзводзяцца ў сельскай мясцовасці паводле прэзідэнцкай праграмы. Атрымаў адмоўны адказ, ёсць магчымасць толькі будаўніцтва індывідуальнага жылля ці службовага.

Чатыры чалавекі звярнуліся на прыём па асабістых пытаннях. Іх непакоілі канфліктная сямейная сітуацыя, блізкая да судовай справы; працаўладкаванне выпускніцы ВНУ, якая атрымала “вольны” дыплом навучаючыся на бюджэце; адключэнне тэлефона, радыёкропкі, асабістыя стасункі з пэўнымі асобамі, а таксама праблемы грамадзянскага шлюбу (у прыватнасці, калі сям’я не рэгіструе шлюб з-за таго, каб атрымаць грашовую дзяржаўную падтрымку, быццам бы маці-адзіночцы). Усе праблемы будуць разгледжаны: адны — мясцовымі органамі ўлады, а некаторымі зацікавіліся работнікі абласнога і рэспубліканскага дзяржкантролю.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar