Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Семінар у “Расінцы”
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-01-2011, 15:17 Навіны  ] • Семінар у “Расінцы”   |  
 
Назва:      

Семінар у “Расінцы”Кіраўнікі і галоўныя спецыялісты санаторыяў “Рассвет-Любань”, “Сасновы бор”, “Радон”, “Парэчча”, “Случ”, “Сонейка” і “Налібоцкая пушча” сабраліся 25 студзеня ў нашай “Расінцы”, каб вызначыцца са шляхамі зніжэння спажывання паліва-энергетычных рэсурсаў.
Напачатку адбылася экскурсія, якую правёў генеральны дырэктар ААТ “Белаграздраўніца” І. Ф. Аверчанка. Першым аб’ектам наведвання стала станцыя абезжалезвання вады. Яна дзейнічае ў аўтаматычным рэжыме і дазваляе ў дзесяткі разоў зменшыць утрыманне не толькі жалеза, але і кальцыю, іншых элементаў, якія потым асаджаюцца ў катлах і трубах, пагаршаючы цеплааддачу.
Такім чынам, чыстая вада дазваляе паменшыць выкарыстанне паліва і электраэнергіі ў кацельні і павысіць якасць водных працэдур для маленькіх пацыентаў.

У санаторыі ўстанавілі дарагія вулічныя ліхтары, але яны спажываюць энергіі ў 10 разоў менш, і акупіліся на працягу першага года эксплуатацыі. У насоснай станцыі з’явіліся электрарухавікі меншай магутнасці, але большай прадукцыйнасці — і зноў эканомія.

Праведзена мадэрнізацыя кацельні. Мінулым летам тут устанавілі сучасны эканамічны кацёл беларускай вытворчасці на дрывах. У выніку не толькі паменшыўся выкід шкодных рэчываў у атмасферу, атрыманы значны эканамічны эфект дзякуючы зніжэнню кошту паліва.

Санаторый рэканструяваў харчблок, будуе домікі для адпачынку і лячэння сем’яў з дзецьмі. На гэтыя і іншыя мэты прыцягнута звыш 700 мільёнаў рублёў інвестыцый. У тым ліку дзякуючы ўдзелу ў праграме малых грантаў ПРААН і рэспубліканскай праграме энергазберажэння.

Семінар у “Расінцы”
Удзельнікаў семінара-нарады вітаў старшыня Міёрскага райвыканкама І. В. Кузняцоў, а затым намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Белаграздраўніца” М. І. Скок павёў канкрэтную размову аб тым, на чым могуць эканоміць падведамныя арганізацыі. Так, многае для паляпшэння абслугоўвання дзяцей і дарослых дае рэканструкцыя ўстаноў, аднак рэальную эканомію выдаткаў забяспечвае толькі энергаспажыванне. Вось адсюль патрабаванне самім нарыхтоўваць дровы — і толькі летам, а калі зімой, — то ў запас: сухое паліва больш эканамічна выгаднае. Дарэчы, гэта ўлічылі ў “Расінцы”, і тут самая танная гігакалорыя ва ўсёй сістэме “Белаграздраўніцы”. Трэба мяняць зношаныя цеплатрасы на сучасныя ўцепленыя. І гэтым займаюцца ў “Расінцы”. Неабходна ўстанаўліваць больш эфектыўнае і энергаёмістае абсталяванне, займацца водаачысткай, паўсюдна ўкараняць лічыльнікі: яны дазваляюць дэталёва аналізаваць выдаткі і шукаць шляхі эканоміі.

Увогуле размова ішла пра ўсім вядомыя рэчы. Толькі адна справа ведаць пра шляхі і напрамкі эканоміі і беражлівасці, а другая — выкарыстоўваць іх на практыцы. А ў “Расінцы” ўмеюць гэта рабіць.

Можна запярэчыць, што амаль усё з пералічанага патрабуе дадатковых выдаткаў. Гэта так. Толькі ў краіне і свеце дзейнічае нямала праграм, якія прадугледжваюць сродкі на энергазберажэнне, трэба ўмець такой магчымасцю карыстацца. Тым больш, што сродкі, укладзеныя ў мадэрнізацыю, абавязкова акупляюцца. А як заўважыў дырэктар “Расінкі” І. У. Паплаўскі, скупы ў гэтых справах абавязкова прайграе.

Аб тым, як можна скарыстацца праграмай малых грантаў, на семінары гаварыў нацыянальны каардынатар праектаў ААН А. У. Леўчанка, пракансультаваў па пытаннях замены абсталявання начальнік упраўлення, галоўны дзяржаўны інспектар па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем энергарэсурсаў па Віцебскай вобласці А. Я. Краўчанка. Расказаў аб эканоміі энергарэсурсаў на Міёршчыне галоўны спецыяліст райвыканкама Ц. П. Самуль. З увагай было выслухана выступленне дырэктара дзіцячага санаторыя “Расінка” І. У. Паплаўскага, які падзяліўся вопытам эканоміі энергарэсурсаў і адзначыў важнасць узаемаадносін з абслугоўваючымі арганізацыямі, органамі ўлады. А тут плануецца сёлета выкарыстаць на гэтыя мэты яшчэ не менш мільярда рублёў.

Пры падвядзенні вынікаў генеральны дырэктар ААТ “Белаграздраўніца” І. Ф. Аверчанка падкрэсліў, што і ў цяперашніх няпростых эканамічных умовах можна з поспехам гаспадарыць і зарабляць грошы.
На здымках: 1. Размову вядзе І. Ф. Аверчанка; 2. У кацельні.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar