Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб зацвярджэнні рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый АПК, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады.
У Беларусі адзначаны самы вялікі ў СНД рост рознічнага тавараабароту — на 17,5%, калі ў сярэднім ён вырас на 5,6%.
ххх
Беларусь увайшла ў тройку лідэраў у СНД па росту валавога ўнутранага прадукта ў 2010 годзе. Найбольшы рост ВУП зафіксаваны ва Узбекістане — 8,5%, другое месца заняў Туркменістан — 8%, у Беларусі гэты паказчык склаў 7,6%. А ў сярэднім рост 4,5%.хххЭстонія з 1 сакавіка адмяняе консульскі збор за нацыянальную візу для беларусаў.
Беларуска-расійскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Грандзіскар” у Віцебску пачынае выпуск аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння — хуткіх дапамог, лабараторый і офісаў на колах і іншых.
Цэны на цукар з 12 лютага павысіліся ў сярэднім на 10%. Сёлета гэта ўжо другое павышэнне, першае на 10% было 26 студзеня.
хххКошт прыроднага газу з 2006 па 2011 год вырас больш як у пяць разоў.
Закупачныя цэны на збожжавыя і крупяныя культуры ўраджаю 2011 года, якія будуць рэалізоўвацца для дзяржаўных патрэб, павышаны ў сярэднім на 28% у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў №156 ад 8 лютага.
хххУ Беларусі ўводзіцца новая форма звароту грамадзян у дзяржаўныя органы — электронная.
хххПраблема дэфіцыту кадраў у галіне аховы здароўя будзе вырашана ў 2013 годзе, запэўніў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
хххУрад Беларусі пашырыў пералік тавараў, для набыцця якіх грамадзянам прадастаўляюцца льготныя крэдыты. Сярод іх лесаматэрыялы круглыя, паркет, цеплаізаляцыйныя матэрыялы (усяго 55 назваў). Папоўніўся таксама пералік арганізацый — вытворцаў мэблі, блокаў дзвярных і аконных, жалезабетонных і бетонных вырабаў, піламатэрыялаў і іншых тавараў.
хххНовыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ўстаноўлены з 1 лютага. Яны павысіліся на тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў, электраэнергію, на прыродны газ і некаторыя іншыя.
хххБеларускія дэпутаты вывучаюць новы законапраект аб сістэме жыллёвых будаўнічых зберажэнняў. Яе ўдзельнікамі стануць грамадзяне, што знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Сістэма будзе працаваць наступным чынам: чалавек заключае з банкам дагавор аб жыллёва-будаўнічых зберажэннях, адкрывае рахунак, на якім накаплівае ў вызначаны тэрмін адпаведную суму. Гэта дае падставу банку выдаць крэдыт на будаўніцтва ці рэканструкцыю жылля па меншай стаўцы.
хххПрадпрымальнікі могуць прыняць удзел у эканамічных дзяржпраграмах. Для гэтага неабходна накіраваць у аблвыканкам прапановы з кароткім апісаннем праектаў (назву, тэрмін рэалізацыі, абгрунтаванне і інш.).
хххПрамысловая вытворчасць у сярэднім па краінах СНД летась вырасла на 8,7%, а самыя высокія тэмпы ў 11,3% былі ў Беларусі.
Па паведамленнях БелТА і СМІ.