Райвыканкам разгледзеў хадайніцтва раённага савета жанчын, матэрыялы з працоўных калектываў і прыняў рашэнне: прысвоіць званне “Жанчына года Міёршчыны” з уручэннем спецыяльных дыпломаў па наступных намінацыях.
“Жанчына ў сістэме адукацыі”: Ірыне Пятроўне Занкевіч — настаўніцы пачатковых класаў УА “Міёрская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №3”.
“Жанчына ў сістэме прамысловага комплексу і будаўніцтва”: Раісе Георгіеўне Міхайлавай — фармоўшчыцы каўбасных вырабаў каўбаснага ўчастка ААТ “Міёрскі мясакамбінат”.
“Жанчына ў сістэме аграпрамысловага комплексу”: Лідзіі Анатольеўне Вашкель — кладаўшчыцы ААТ “Наўгароды”.
“Жанчына ў сістэме аховы здароўя”: Зінаідзе Генадзьеўне Фурс — галоўнай медыцынскай сястры Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду УАЗ “Міёрская ЦРБ”.
“Жанчына ў сістэме культуры, паслуг і сацыяльнай абароны”: Жанне Міхайлаўне Левашкевіч—загадчыцы магазіна “Дзісна” прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Міёрскі харчгандаль”. Лаўрэаты звання “Жанчына года Міёршчыны” ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі на сходзе ў раённым Доме культуры, прымеркаваным да 8 Сакавіка.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.