Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Не плюй у калодзеж
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-03-2011, 11:52 Навіны  ] • Не плюй у калодзеж   |  
 
Назва:      

Да Сусветнага дня вады
Не плюй у калодзежВада — самае вялікае багацце ў свеце. Без яе не было б жыцця. У большасці сельскагаспадарчых культур водны дэфіцыт звыш 20% прыводзіць да памяншэння інтэнсіўнасці фотасінтэзу. У выніку запавольваецца рост раслін, зніжаецца ўраджайнасць. Дарэчы, агародніна на 80-95% утрымлівае ваду, а ў агурках і таго больш.
Пра стан воднага рэжыму глебы можна меркаваць па афарбоўцы лісцяў. Ва ўмовах высокай вільготнасці яна мяняецца ад цёмна-зялёнай да светла-жоўтай. Аслабленыя лісточкі адміраюць.

Беларусь і наша Міёршчына прыродай не абдзелены. У рэспубліцы 20800 вялікіх і малых рэк, 900 балот, сярод якіх ёсць унікальныя. Да іх адносяцца Ельня і Жады. А яшчэ 136 штучных вадаёмаў, 10800 азёр, шмат падземных крыніц. У апошнія гады прыродаахоўныя арганізацыі засяродзілі ўвагу на зберажэнні гэтага багацця. На прадпрыемствах укараняецца зваротнае водазабеспячэнне, узводзяцца ачысныя збудаванні і каналізацыйныя сістэмы.

Спажыванне пітной вады на душу насельніцтва складае больш 200 літраў у суткі, што вышэй чым у краінах Заходняй Еўропы. У развіваючыхся краінах гэты паказчык 10 літраў, а то і менш. Прыкладна 1,5 млрд. чалавек пакутуюць ад недахопу вады.

Штогод па рэспубліцы скідваецца ў вадаёмы каля 10 мільёнаў кубічных метраў сцёкаў. А ў іх розныя рэчывы, у тым ліку шкодныя. У ваду трапляюць хларыды, сульфаты, розныя металы. Выйсце ў тым, каб кожнае прадпрыемства мела надзейныя і эфектыўныя сродкі ачысткі.

Многія жыхары карыстаюцца шахтавымі калодзежамі. На жаль, палавіна з іх не адпавядае санітарна-гігіенічным нормам. Некаторыя гаспадары не робяць герметычных крышак, не клапоцяцца пра чысціню ля калодзежаў.
На маю думку, яшчэ горшая сітуацыя з адкрытымі вадаёмамі—рачулкамі і азёрамі. Па берагах шмат рознага смецця, у прыбярэжных зонах людзі робяць звалкі адходаў. Такая рукатворчасць адмоўна ўздзейнічае на здароўе. Па сутнасці, мы самі атручваем свой арганізм, а потым здзіўляемся росту захворваемасці.
Нездарма ў народзе кажуць, не плюй у калодзеж, давядзецца з яго ваду піць. Задумаемся.

Фадзей ШЫМУКОВІЧ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar