Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » Настаўнік года
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-03-2011, 11:56 Навіны  ] • Настаўнік года   |  
 
Назва:      

Настаўнік годаНа абласным этапе конкурсу “Настаўнік года” Міёршчыну будзе прадстаўляць настаўнік біялогіі і геаграфіі Міёрскай СШ №3 Уладзіслаў Часлававіч Кашкур. Менавіта ён набраў большую колькасць балаў у творчым паядынку лепшых педагогаў раёна.

У фінал раённага этапа конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” выйшлі 5 педагогаў, кожны з якіх прадэманстраваў любоў да прадмета, яго адметнасць і важнасць. У кроку ад фіналу спыніліся настаўнікі Пётр Іванавіч Панкрат, Алена Сяргееўна Стаўская, Анжэліка Іосіфаўна Банькоўская, Ала Францаўна Сухоўская з Сіцькоўскай, Завуццеўскай, Дварнасельскай і Слабадской школ.
З рук намесніка начальніка аддзела адукацыі Галіны Барысаўны Гур’евай яны атрымалі ўзнагароды.
Пад музыку на сцэну ўздымаюцца фіналісты Святлана Іванаўна Яленская, Вера Іванаўна Сушко, Вольга Войцехаўна Усціновіч, Вольга Валер’еўна Ясінская, Уладзіслаў Часлававіч Кашкур.

Першай сваё прадстаўленне пачала настаўніца пачатковых класаў Дзісенскай сярэдняй школы Святлана Іванаўна Яленская. Гэта быў відэааповед пра дзяцінства, юнацтва, студэнцкія гады, сям’ю.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Міёрскай СШ №2 Вера Іванаўна Сушко гаварыла пра любімую прафесію.

Вольга Войцехаўна Усціновіч у Новапагосцкай СШ выкладае нямецкую мову, а яшчэ яна намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Прадставіла невялікі відэафільм, які пазнаёміў з яе біяграфіяй, працай педагога.
Настаўніца гісторыі Міёрскай СШ №1 Вольга Валер’еўна Ясінская паведала сваю гісторыю. Яе аповед падмацоўваўся фотаздымкамі. Мару стаць педагогам яна пранесла з першага класа і ажыццявіла.

Настаўнік года
Уладзіслаў Часлававіч Кашкур у Міёрскай СШ №3 выкладае біялогію і геаграфію. Настаўнік з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй. Адметна, што ў першым конкурсе вызначылася тактыка канкурсантаў. Апошняга фіналіста дзейсна падтрымлівала група з настаўнікаў і вучняў. Усе разам паказалі імправізацыю ўрока, зрабілі падарожжа па акіяне жыцця Уладзіслава Часлававіча. Горача дапамагала выступленню свайго таты дачка-другакласніца Віялета. Яна не толькі шчыра пляскала ў далоні, але ў адным з эпізодаў удзельнічала ў імправізацыі на сцэне.

Наступнае выпрабаванне — прэзентацыя ўласнага вопыту. Фіналісты расказалі пра свае дыдактычныя сістэмы, укараненне новых тэхналогій. І зноў вызначыўся Уладзіслаў Часлававіч Кашкур са сваёй камандай. На сцэне разгарнулася сапраўды тэатральнае дзейства “Школьны прыгавор”. Форма падачы — судовае пасяджэнне. І, канешне, камандны дух прынёс станоўчы вынік.
Затым усе канкурсанты разбіралі практычныя сітуацыі, якія маглі б здарыцца на ўроках.

Настаўнік года
Заключнае выпрабаванне “Свет маіх захапленняў”. Напэўна, у гэтым конкурсе фіналісты раскрылі свае таленты найбольш яскрава. Чыталі вершы, танцавалі, гаварылі пра розныя захапленні. Шырока выкарыстоўвалі відэасюжэты.
Члены журы просяць некалькі хвілін для вызначэння пераможцаў. Фіналісты на сцэне чакаюць вынясення вердыкту.

Начальнік аддзела адукацыі Валерый Анатольевіч Драба дзякуе ўсім канкурсантам за смеласць і творчы падыход, агучвае рашэнне журы. Канкурсантам уручае граматы і каштоўныя падарункі. Затым урачыста аб’яўляе, што настаўнікам года журы вызначыла Уладзіслава Часлававіча Кашкура. Пераможцу шчыра віншавалі калегі, група падтрымкі, дырэктар школы Валянціна Генадзьеўна Атрошка і дачушка Віялета.

На здымках: 1. У. Ч. Кашкур, В. В. Усціновіч, В. І. Сушко, В. В. Ясінская, С. І. Яленская.
2. Уладзіслаў Часлававіч Кашкур і дачка Віялета.

Людвіг КАСАТЫ.

 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar