Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » На Віцебшчыне » Слова жывое, беларускае
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-10-2011, 11:10 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Слова жывое, беларускае   |  
 
Назва:      

Акцыя “Чытаем разам”

Слова жывое, беларускае На другі дзень свайго знаходжання ў нашым раёне творчая група пісьменнікаў завітала ў Мілашоў-скую школу — родную для Алены Масла, дзе вучылася яна сама, дзе працавалі яе тата і мама, дзе настаўнічаюць да гэтага часу яе любімыя педагогі. Да літаратурнай творчасці далучыла Алена і сваю сястру Наталлю (цяперашняе прозвішча Бучынская), якая прыехала ў складзе групы і таксама прывезла ўласныя кніжкі.

 

Сёстры Масла з замілаваннем гаварылі пра дарагі куточак, дзе яны ўзгадаваліся. Па-сапраўднаму мілым з’яўляецца для іх ціхае, чароўнае Мілашова. Тут і сонца свеціць ярчэй, тут і птушкі спяваюць напеўней, тут і ветрык лагодней лашчыць твар, а думкі — яны абуджаюцца і выпраменьваюць на волю крынічнай вадой.

У выніку творы нараджаюцца лёгка, з уласцівай ім непасрэднасцю і шчырасцю.

Невыпадкова маладыя пісьменніцы ствараюць іх для дзяцей і падлеткаў, уносячы прыгажосць у юныя душы.

 

У Алены Масла багата таленавітых твораў — “Ражство ў хроснай”, “Вандроўка з божымі кароўкамі”, “Таямніца закінутай хаты”, “Першая прыгажуня”, “Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала”. Працяглы час пісьменніца з’яўлялася галоўным рэдактарам часопіса “Бярозка”, цяпер працуе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

Уважліва, з задавальненнем слухалі выступленні былых вучаніц настаўнікі. І вядома ж, ганарыліся імі, бо менавіта яны разам з бацькамі-педагогамі вывелі дзяўчатак на жыццёвую дарогу, дзе тыя ўжо самастойна адольвалі свае славутыя вяршыні.

 

З цікавасцю ўспрымалі кожнае слова вучні. Шмат прагучала з дзіцячых вуснаў пранікнёных слоў, якімі ўшаноўвалі таленавітых зямлячак, а заадно шэраг беларускіх пісьменнікаў, у ліку якіх былі паважаныя госці.

Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, які ўзначальваў творчую групу, — галоўны рэдактар дзіцячага часопіса “Вясёлка”, лаўрэат дзяржаўнай прэміі, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду.

 

У яго вялізная літаратурная спадчына.

Пісьменнік з любоўю гаварыў пра Беларусь, яе людзей, з пяшчотай — пра дзяцей. Прачытаў некалькі ўласных гумарыстычных твораў, чым выклікаў асаблівую сімпатыю ў дзяцей.

 

—   Мае святыя бацькі, — не раз паўтараў ён гэтыя словы, узгадваючы ўласнае маленства, — яны ратавалі нас як маглі ў цяжкія часіны. У мяне не было дзяцінства, яго забрала вайна. Праз часопіс “Вясёлка” я жадаю падараваць шчаслівыя моманты самым юным чытачам.

Творы Уладзіміра Ліпскага — шчырыя, моцныя, здольны закрануць за жывое, прымусіць задумацца. Яго кніжка “Споведзь сына” выдадзена на дзвюх мовах. Складаецца яна з дзвюх частак “Мама. Малітва сына” і “Бацька. Пісьмы сына”.

Анастасія Віктараўна Радзікевіч — намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” з падкрэсленай любоўю гутарыла са школьнікамі, асабліва прываблівалі яе самыя малодшыя. У выніку агульнае знаёмства праводзілася ў гульневай форме, было яно насычана гумарам, ад чаго вучням не даводзілася сумаваць, больш таго — гадзіны сустрэчы ператвараліся ў хвіліны.

Мікола Мятліцкі — галоўны рэдактар “Полымя”, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі — не мог не выклікаць цікавасці, бо словы ў яго вершах надзвычай трапныя, не пазбаўленыя гумару. Адчувалася ў іх творчая моц і ўпэўненасць.

Рагнед Малахоўскі — выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара часопіса “Бярозка”. Малады паэт выклікаў сімпатыю не толькі пранікнёнымі вершамі, а і ўласцівай яму абаяльнасцю, знешнасцю. Прызнаўся вучням, што нераздзеленае каханне да дзяўчыны ў сценах школы і падштурхнула яго да першых вершаваных радкоў. А далей паэтычнае пяро само сабой набірала ўсё больш упэўненасці.

Земляка Сяргея Панізьніка ў раёне добра ведаюць і любяць, таму яго добразычлівая прамова ўспрымалася з цікавасцю.

 

Слова жывое, беларускае Наогул, акцыя “Чытаем разам. Чытаем па-беларуску” пакінула ў гэтай навучальнай установе прыемныя ўспаміны. Вучні і настаўнікі заўсёды з павагай адносіліся да беларускіх твораў, а пасля сустрэчы з пісьменнікамі цікавасць да выданняў на роднай мове толькі павялічылася.

Развітваліся цёпла і шчыра, як найлепшыя сябры. А далей быў шлях на Язненшчыну. Мільгалі за акном краявіды роднай Міёршчыны, а ў вушах усё яшчэ гучалі прыгожыя радкі з сакавітай матчынай мовы — усё гэта абуджала моц усведамлення і праўдзівага разумення велічы нашай Беларусі, любові да яе, да зямлі нашых продкаў.

 

З духоўным скарбам — дарункам нябёсаў ехалі сюды пісьменнікі, каб пачуць, каб выказацца самім, каб пабачыць.

Забягаючы наперад зазначу, што сустрэча атрымалася настолькі ўражваючай, што з памяці не знікне ніколі. Вучні Язненскай школы аказаліся падрыхтаванымі на найвышэйшым узроўні. Яны дэкламавалі вершы, ставілі сцэнкі, чыталі, спявалі. Гучалі прозвішчы сучасных паэтаў і празаікаў. Госці-пісьменнікі пачулі з дзіцячых вуснаў, са сцэны вясковага Дома культуры радкі сваіх твораў, яны пазналі іх і яшчэ раз асэнсавалі, зразумеўшы іх духоўную моц, якая і дала ім магчымасць затрымацца, замацавацца, каб назаўсёды ўвайсці ў жыццё, стаць народнай духоўнай спадчынай.

Прыгожа апавядалі дзеці пра сваю вёску Язна, першыя звесткі якой датуюцца 1552 годам. А мяжа паміж усходняй і заходняй Беларуссю праходзіла ля самых вуглоў Язненшчыны. Спаса-Праабражэнская царква ўзведзена ў вёсцы ў другой палове 19 стагоддзя.

 

Нагадалі юныя выступоўцы, што адукацыя на Язненшчыне пачалася з адкрыцця ў 1875 годзе народнага вучылішча — пачатковай свецкай школы. У школе выкладалі Закон Божы, арыфметыку, чытанне, мову і царкоўныя спевы. Вучыліся 53 хлопчыкі і 1 дзяўчынка.

 

Язненшчына — радзіма знакамітага мастака Міхася Ляўковіча, члена Саюза мастакоў Беларусі. Цяпер ён узначальвае суполку “Віцебская акварэль”.

Тут прайшлі школьныя гады вядомага журналіста Пятра Сіняўскага. Яго казкі ў школьных падручніках, бо вучаць яны мудрасці і справядлівасці, нясуць трапнасць народнага слова.

 

Падарожжа па старонках беларускіх часопісаў і кніг нагадала прысутным пісьменнікам пра іх уласную творчасць, пра калег-супрацоўнікаў з іх літаратурным здабыткам.

Гучалі вершы, заварожвалі, прымушалі задумацца. Можна цытаваць урыўкі, усведамляць сэнс. Як часта чуецца музыка іх слоў. Затрымаемся на хвілінку на радках Міколы Мятліцкага:

 

Агністы вам адкрыецца

                                    Сусвет,

Ліловым шляхам зорным

                                   павядзе,

Апаліць душы

                 водсветам камет,

Крамяным, як лілеі на вадзе.

 

Стала зразумелым, што нашы дзеці чытаюць шмат, хаця нялёгка ім спалучаць школьную вучобу з камп’ютарнымі ды іншымі захапленнямі. Але добрыя казкі Алены Масла, Наталлі Бучынскай у бок не адкладваюць. Ведаюць іх і любяць. А часопісы “Бярозка”, “Вясёлка” і “Полымя” спадарожнічаюць ім, пачынаючы з ранняга ўзросту і да ўступлення ў дарослае жыццё.

 

Зразумела, што чаканым і жаданым быў выхад творчай дэлегацыі на сцэну. Кожнага слухалі ўважліва, час ад часу падтрымліваючы дружнымі апладысментамі. Госці, адчуваючы, што паміж імі і аўдыторыяй усталявалася грунтоўнае ўзаемаразуменне, не адмаўлялі сабе ў шчырасці. А гэта яшчэ больш яднала і згуртоўвала, дарыла вялікую агульную радасць моўных зносін.

 

Словы шчырай удзячнасці адрасавалі гасцям-творцам начальнік аддзела адукацыі В. А. Драба, метадыст РАА С. А. Захарэвіч, старшыня Язненскага сельвыканкама В. М. Фядзьковіч. У сваю чаргу пісьменнікі падаравалі школам свае друкаваныя выданні.

А потым госці зрабілі экскурсію па класных пакоях, музеі, пазнаёміліся з выставай з прыродных матэрыялаў, што падрыхтавалі дзеці да свята сваім настаўнікам.

Сустрэліся ў гэты дзень прадстаўнікі дэлегацыі з актывістамі сямейнага клуба “Вера. Надзея. Любоў”, які ўзначальвае Саламея Антонаўна Сіняўская.

Напрыканцы наведалі крыніцу Святога Яна, папілі гаючай яе вады, а асобныя нават пакупаліся.

 

Далейшы прыпынак акцыя “Чытаем разам” зробіць у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.

На здымках: сустрэчы з пісьменнікамі ў Язненскай школе.

 

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar