Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » На Віцебшчыне » Дзяржкантроль
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
12-11-2011, 10:03 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Дзяржкантроль   |  
 
Назва:      

Крымінал

Дэпартамент фінансавых расследаванняў дзяржкантролю закончыў расследаванне крымінальнай справы ў адносінах жыхара Віцебска. Студэнт-завочнік займаўся незаконным прадпрымальніцтвам па продажу за беларускія рублі электронных грошай і атрымаў больш 80 млн. даходу.

 

Добраўпарадкаванне

У Дубровенскім і Лепельскім раёнах пракантралявана навядзенне парадку на мехдварах, жывёлагадоўчых фермах і іншых вытворчых аб’ектах. У КУП “Прыдняпроўскі” ферма “Ляды” не была поўнасцю абкошана, загоны не ачышчаны ад гною. На МТФ “Брыёўка” не ўбраны гной і рэшткі корму, тэрыторыя не абкошана. Вялікія прэтэнзіі да тэрыторыі МТФ “Волеўкі”, КУП “Арловічы”, а таксама ферм “Лепельаграсервісу”.

Матэрыялы праверак накіраваны ў Дубровенскі і Лепельскі райсельгасхарчы для прыняцця мер.

 

Спажывецкі рынак

У трэцім квартале ва ўсіх 67 правераных гандлёвых аб’ектах выяўлены парушэнні: забракавана няякасных тавараў на 2,9 млн. рублёў, не захоўваліся санітарныя нормы і правілы, пакупнікі не мелі неабходнай інфармацыі пра тавары, не забяспечаны асартыментны пералік і іншае.

У жніўні пракантралявана работа аўтамагазінаў Браслаўскага, Лепельскага і Міёрскага райпа. Паўсюдна ў асартыментных пераліках была мінімальная колькасць відаў тавараў, сярод якіх не выяўлена малочнай прадукцыі паніжанай тлустасці. Здараліся перабоі на 2-12 дзён з нехарчовымі таварамі, парушаліся графікі руху. Жыхары Барсукоў прапанавалі ў адзін з дзён пачынаць абслугоўванне з гэтай вёскі.

 

Вынікі праверак разгледжаны на пасяджэннях праўленняў райпа. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 9 чалавек.

У віцебскім гандлёвым прадпрыемстве “Фартуна” выяўлены парушэнні парадку фарміравання рознічных цэн, бухгалтарскага ўліку, а ў магазінах—парушэнні санітарных норм, у продажы знаходзіліся тавары з мінулымі тэрмінамі годнасці. Аналагічная сітуацыя ў трох магазінах “Альтаіргандальсетка” Полацка.

 

Па выніках праверак гандлёвай дзейнасці ў трэцім квартале 108 парушальнікаў аштрафаваны на 12,9 млн. рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 76 чалавек, у тым ліку 6 звольнена.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar