Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » На Віцебшчыне » Госконтроль
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-10-2012, 15:40 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Госконтроль   |  
 
Назва: Дзяржкантроль      

Не толькі за кошт падтрымкі

 

Указам №497 ад 3.11.2011 г. прадугледжана некалькі відаў падтрымкі арганізацый фізічнай культуры і спорту. Умовай яе атрымання для клубаў па гульнявых відах спорту з’яўляецца выкарыстанне сродкаў у адпаведнасці з каштарысамі, што ўзгадняюцца з мясцовымі органамі ўлады. А для спонсараў прадугледжаны падатковыя льготы. Аналіз статыстычнай справаздачнасці 11 клубаў па гульнявых відах спорту вобласці паказаў, што асноўнай крыніцай сродкаў для іх з’яўляецца падтрымка юрыдычных асоб, сёлета за паўгоддзе яна склала 3322 млн. рублёў ці 54,2% даходаў. Пры тым, ні адзін з клубаў не забяспечыў умовы атрымання гэтай падтрымкі. Толькі 13% з атрыманых сум накіравана на развіццё дзіцяча-юнацкага спорту і спартыўнай інфраструктуры. Напрыклад, футбольны клуб “Віцебск” для выканання паказчыка па развіцці дзіцяча-юнацкага спорту і інфраструктуры ў статыстычную справаздачнасць уключыў плацяжы за футбалістаў-легіянераў і выдаткі на ўтрыманне начальніка аддзялення маладзёжнага футбола і нават заробак трэнераў-выкладчыкаў, атрыманы з бюджэту. А гэта ўжо скажэнні, за якія прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.

Для таго, каб абысці абмежаванні, прадугледжаныя ўказам №497, з прадпрыемствамі заключаюцца дагаворы на спонсарскую дапамогу па ўказу №300 ад 1.07.2005 г.

 

Падтрымка клубам была аказана мясцовымі бюджэтамі, якая склала 18,6% іх даходаў.

Указ №497 дае магчымасць не толькі прасіць грошы, але і зарабляць іх. Аднак клубы, як правіла, не маюць сваёй спартыўнай базы і змаглі атрымаць ад прадпрымальніцтва ўсяго 3% агульных даходаў.

Год яшчэ не закончыўся, і ў клубаў ёсць магчымасць выправіць сітуацыю.

 

Спажывецкі рынак 

За тры кварталы рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі павялічыўся на 12,4%. На 19,9% ён сфарміраваны індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі. Асноўная нагрузка за гандлёвымі арганізацыямі, аднак спажывецкая кааперацыя забяспечыла рознічны тавараабарот у супаставімых цэнах толькі на 96% да мінулагодняга ўзроўню. Станоўчую дынаміку забяспечылі ўсяго тры райпа з 21, прытым адстаюць па грамадскім харчаванні 6 арганізацый спажыўкааперацыі.

Насышчэнне рынку ў магазінах на 81% адбываецца за кошт айчынных тавараў, у тым ліку па харчовых — на 86,8%.

 

За студзень-верасень насельніцтву прададзена прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў на 7,4% больш леташняга, а нехарчовых — больш на 25,9%.

Кантрольныя мерапрыемствы сведчаць аб недастатковай увазе за гандлёвым абслугоўваннем насельніцтва арганізацый спажыўкааперацыі. За справаздачны перыяд правераны 31 аб’ект гандлю і ва ўсіх выяўлены парушэнні: у 21 былі тавары неналежнай якасці, ёсць прэтэнзіі да захоў-вання і рэалізацыі харчовых тавараў, у 12 — не знайшлі вырабаў, прадугледжаных асартыментам, у 11 — пакупнікі не атрымлівалі неабходнай інфармацыі, у 10 — парушаліся метралагічныя нормы і правілы.

У некаторых выпадках рэалізоўвалі тавары з мінулымі тэрмінамі годнасці пад шыльдай “Акцыя” (Лепельскі раён). У верасні шмат прэтэнзій было да гандлёвых аб’ектаў у Ліёзна.

 

Па выніках праверак за трэці квартал 95 парушальнікаў аштрафаваны на 35,1 млн. рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 72 чалавекі, у тым ліку звольнена 5.

 

Крымінал 

У верасні крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах двух жыхароў Полацка, якія па папярэдняй дамоўленасці ад імя і з выкарыстаннем рэквізітаў прыватнага прадпрыемства здзяйснялі фінансава-гаспадарчыя аперацыі з перапрацоўчымі прадпрыемствамі Віцебшчыны. У кастрычніку работнікі міжрайаддзела дзяржкантролю Наваполацка разам з супрацоўнікамі мытні затрымалі аўтамабіль, які перавозіў 400 мяшкоў пшанічнай мукі вышэйшага гатунку агульнай вагой 20 тон у Расійскую Федэрацыю без неабходных дакументаў. Груз затрыманы, ідзе адміністрацыйны працэс. І гэты выпадак за апошні месяц не адзіны.

Прапануем

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю РБ па Віцебскай вобласці праводзіць адбор кандыдатаў (юнакоў) на вочную форму навучання ва ўстанову адукацыі “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь” па спецыяльнасці “эканамічнае права” для наступнага праходжання службы ў органах фінансавага расследавання. Дадатковая інфармацыя па тэл. 42-50-99; 42-69-20.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar