Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » На Віцебшчыне » Есть такая точка на карте: Козлы
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-12-2014, 14:59 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Есть такая точка на карте: Козлы   |  
 
Назва: Ёсць такая кропка на карце: Казлы      

Есть такая точка на карте: Козлы Шукаючы населеныя пункты, назва якіх звязана з годам Казы (Авечкі), на шляху маёй вандроўкі па карце Міёрскага раёна трапіліся хутар Казелькі, вёскі Казлоўцы, Казакова, Казюкова, Казельскія, і…Казлы, куды і накіраваліся мы з фотакорам напярэдадні навагодніх святаў. Даехалі без цяжкасці, бо месціцца населены пункт уздоўж гравійнай дарогі, але ён, як аказалася, у ліку "выміраючых" — больш дамоў пустуючых. 


Есть такая точка на карте: Козлы На ўскрайку вёскі дом Лакоткаў. Мяфодзій Рыгоравіч шмат гадоў адпрацаваў лясніком і з гэтай службы пайшоў на пенсію. На заслужаным адпачынку і яго жонка Леакадзія Міхайлаўна, якая шмат гадоў аддала рабоце ў паляводстве і на ферме. Выхавалі дзвюх дачушак: Святлана жыве ў Полацку, а Аня — у Браславе.
Багатая працоўная біяграфія і ў тутэйшага жыхара Мікалая Сяргеевіча Марозькі, які ў 1964-ым закончыў Відзаўскае вучылішча і працаўладкаваўся ў калгас "Баявы партызан" (цяпер ААТ "Чэрасы), дзе аж да пенсіі кіраваў тэхнікай. Летам шчыраваў на камбайне, а ў іншую пару года выконваў розныя работы на "Беларусу". Добра ведаюць у ваколіцы і яго "палавінку" — Ядвігу Пятроўну, бо 11 гадоў разносіла почту. Дастаўляла сельскім жыхарам разам з іншымі перыядычнымі выданнямі і раённую газету, якая, як 
кажа, заўсёды была адной з самых папулярных. Дарэчы, сама яна і цяпер выпісвае "раёнку", а ў доме на сцяне вісіць каляровая старонка "Міёрскіх навін" з прыгожым фотаздымкам маладой сямейнай пары. Ядвіга Пятроўна адзначыла, што вёска Казлы існуе даўно, у ёй жылі яе бабуля і дзядуля, у ёй у 1912 годзе нарадзілася матуля Анастасія Сафонаўна Сакалоўская, а гэта значыць, што вёска ўжо налічвае як мінімум другое стагоддзе. Але ці догім будзе яе век?...  Есть такая точка на карте: Козлы

Працяг "МН" №104.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar