Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Конкурс “Лепшая аграсядзіба” »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » На Віцебшчыне » Конкурс “Лепшая аграсядзіба”
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

3-12-2010, 13:30 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Конкурс “Лепшая аграсядзіба”   |  
 
Назва:      

Віцебскім аблвыканкамам сумесна з ААТ “Белаграпрамбанк” і БГА “Адпачынак на вёсцы” праводзіцца конкурс на лепшую аграсядзібу вобласці.

Прыняць удзел у ім могуць сялянскія (фермерскія) гаспадаркі і фізічныя асобы, што зарэгістраваны на тэрыторыі вобласці і якія займаюцца аказаннем паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку і на ўмовах, акрэсленых Указам Прэзідэнта ад 2.06.2006 года №372 “Аб мерах па развіццю аграэкатурызму ў РБ”.


Конкурс з’яўляецца адкрытым і праводзіцца ў наступных намінацыях: “Захаванне беларускіх традыцый”, “Здаровы лад жыцця”, “Гасціннасць”, “Зялёная сядзіба”, “Стыль і гармонія”.

Для ўдзелу ў ім суб’ектам аграэкатурызму неабходна ў тэрмін не пазней 31 снежня гэтага года прадаставіць ва ўпраўленне фізічнай культуры спорту і турызму аблвыканкама, якое размешчана па адрасе 210605 г. Віцебск, пр-кт Будаўнікоў, 10, наступныя дакументы:

—заяву на ўдзел у конкурсе;
—дакументы (матэрыялы), якія дазволяць вызначыць адпаведнасць удзельніка конкурсу крытэрыям заяўленай намінацыі;
—дыпломы, граматы, падзякі;
—звесткі пра прафесійную падрыхтоўку (удзел у семінарах, трэнінгах, стажыроўках па аграэкатурызму і іншыя);
—рэкламныя праспекты, каталогі;
—фотаальбомы, якія раскрываюць дзейнасць суб’екта ў сферы аграэкатурызму; і іншыя матэрыялы.

Таксама ў тэрмін не пазней 10 студзеня 2011 года даставіць дакументы, якія падцвярджаюць колькасныя паказчыкі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму (інфармацыя па дагаворах на аказанне паслуг у дадзенай сферы, заключаных у гэтым годзе з адзнакай падатковага органа).

Прызёраў чакаюць памятныя падарункі і дыпломы. Пераможцы ж прымуць удзел у наступным этапе—традыцыйным рэспубліканскім конкурсе.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ва ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама па тэл.: 8 (0212) 21-53-79.

Аляксандр ЖУК.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar