Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » На Віцебшчыне » Госконтроль информирует
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-06-2015, 11:33 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Госконтроль информирует   |  
 
Назва: Дзяржкантроль інфармуе      

Створана абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2015 годзе з 8 чалавек. Узначальваць яе даручана старшыні Камітэта дзяржкантролю вобласці Вадзіму Уладзіміравічу Зыранкіну, намеснікам прызначаны намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю вобласці Вячаслаў Нікіфаравіч Данілаў.

 

Камісіі па кантролі ў навучальных установах, што з'яўляюцца пунктамі тэставання, узначалілі члены дзяржкамісіі: В.У. Зыранкін—ва УА "Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт", "Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт", "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт"; У.У. Цярэнцьеў—ва УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава", "Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны", "Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж".
У вобласці зарэгістраваліся для ўдзелу ў тэставанні 29797 чалавек, на 1534 менш леташняга. Для забеспячэння кантролю непасрэдна ў кожнай аўдыторыі, акрамя задзейнічаных на пастаяннай аснове 15 супрацоўнікаў дзяржкантролю, дадаткова прыцягнута 410 чалавек.
Пачатак тэставання па ўсіх прадметах—11.00. Допуск абітурыентаў толькі па пропуску і пашпарце.


Камітэт дзяржкантролю вобласці і рэгіянальны цэнтр тэставання нагадваюць, што ўдзельнікам ЦТ забаронена мець пры сабе і выкарыстоўваць у аўдыторыі мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі прыёму-перадачы інфармацыі. Абітурыентам забаронены пранос у аўдыторыю любых прадметаў, акрамя пашпарта, пропуска, ручкі (гелевай ці капілярнай) з чорнымі чарніламі. За пранос мабі-льнікаў летась выдалены два чалавекі.


Пры выкананні тэстаў па хіміі і фізіцы дазваляецца выкарыстанне непраграмуемага калькулятара, які не з'яўляецца сродкам захоўвання, прыёму і перадачы інфармацыі. Аднак ён не павінен знешнім выглядам нагадваць апараты мабільнай сувязі, электронныя запісныя кніжкі, плееры, кішэнныя камп'ютары.
Сёлета не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі абітурыенты, якія атрымалі сертыфікаты ЦТ з адзнакамі да 9 балаў па стобальнай шкале па рускай і беларускай мовах; па першым профільным прадмеце да 14 балаў—па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі, да 19 балаў—па ўсіх астатніх; па другім профільным прадмеце да 9 балаў—па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі і да 14 балаў—па астатніх.
Пры выкарыстанні абітурыентамі пры запаўненні бланкаў адказаў ненарматыўнай лексікі і пры выяўленні іншага наўмыснага парушэння такія бланкі не апрацоўваюцца, сертыфікаты па іх не выдаюцца.


Звароты па спрэчных і праблемных пытаннях уступнай кампаніі прымаюць камісіі кожнай навучальнай установы. Акрамя гэтага, у перыяд правядзення ЦТ і іншых уступных мерапрыемстваў у дзяржкантролі штодзённа працуюць тэлефоны "гарачай лініі": Віцебск—42-81-93, 42-61-82; Орша—21-09-22; Полацк—42-87-02.
Рэгулярна друкуюцца інфармацыйныя матэрыялы ў сродках масавай інфармацыі.


Спажывецкі рынак


У маі-чэрвені дзяржкантроль праверыў стан спажывецкага рынку ў гандлёвых аб'ектах Віцебска і Сенненскага раёна. Вынікі сведчаць аб недастатковым кантролі за станам гандлёвага абслугоўвання насельніцтва.
Так, у 4 аб'ектах гандю і грамадскага харчавання сялянскай фермерскай гаспадаркі "Аграсэрвіс Плюс" у г. Сянно выяўлены парушэнні правіл гандлю, санітарных норм, незахаванне асартыменту, наяўнасць прадуктаў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, у магазінах не было неабходнай інфармацыі для пакупнікоў.
Прэтэнзіі па адсутнасці шэрагу тавараў айчыннай вытворчасці прад'яўлены да магазінаў №848 і №470 ТАА "Еўрагандаль", універсама "Рублеўскі" Віцебска.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў прыняты аператыўныя меры да папаўнення асартыменту нехапаючых прадуктаў, вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.
Усяго па матэрыялах праверак за май 2015 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 21 парушальнік, да дысцыплінарнай—22, да суб'ектаў гаспадарання прыменены эканамічныя санкцыі на 23,4 млн. рублёў.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar