> Навіны > Пра Кітай нагадае выстава

Пра Кітай нагадае выстава


8-11-2011, 15:08. : gazeta

Пра Кітай нагадае выстава
У гісторыка-этнаграфічным музеі адкрылася новая выстава “Касцюмы нацыянальных меншынстваў Кітая”. Арганізавана яна сумесна з пасольствам гэтай краіны.
Кітай — вельмі старажытная і загадкавая краіна. У яе доўгі шлях развіцця, але нягледзячы на ўсемагчымыя перамены, да нас дайшлі даўнія традыцыі, культура. На тэрыторыі гэтай дзяржавы пражывае 56 народнасцяў. Большасць складае хань. Іншыя прынята называць нацыянальнымі меньшынствамі, яны жывуць у розных геаграфічных і кліматычных умовах — у вялізнай раўніны ёсць стэпы, магутныя горы і пустыні, тайга і вільготныя лясы.

 

Кітайцы здаўна лічыліся майстрамі земляробства і рамяства. Компас, папера, порах, паліграфія — усё гэта іх дасягненні і неаспрэчны ўклад у сусветную культуру. Кожная нацыя, насяляючая Кітай, падаравала свайму народу і ўсяму свету таленавітых вучоных, мысліцеляў, палітыкаў, ваенных, пісьменнікаў...

 

Кітай славіцца не толькі ўнікальнай культурай, але і своеасаблівай модай. Кітайскія нацыянальныя касцюмы адрозніваюцца як і ад еўрапейскіх, так і ад азіяцкіх. Кожная з народнасцяў мае свой стыль адзення, які не паддаецца сусветным тэндэнцыям.

Кітайскія нацыянальныя касцюмы багатыя на разнастайнасць выкарыстоўваемых матэрыялаў, крою і колераў. Характэрнымі элементамі адзення з’яўляюцца асіметрычныя зацёжкі, аздабленне, кімано, шырокія паясы, каларытная вышыўка.

Пра Кітай нагадае выстава Здаўна кітайцы аддавалі перавагу блузкам, халатам, штанам і галаўным уборам. Своеасаблівае аздабленне магло сведчыць аб сацыяльным становішчы чалавека.

Вялікую ўвагу ў Кітаі прынята надаваць колеру касцюмаў. Жоўты колер лічыўся імператарскім. Чырвоны пераважваў у людзей заможных. Да траурнага адносіўся белы, таму ён мог выкарыстоўвацца для пашыву ніжняй бялізны. Астатнія колеры былі даступныя ўсім слаям насельніцтва.

 

У музеі прадстаўлена 27 кітайскіх нацыянальных касцюмаў. Яны адрозніваюцца своеасаблівай прыгажосцю і шармам.

Міёрскі музей запрашае ўсіх жыхароў і гасцей наведаць сталічную выставу ад пасольства Кітая ў Рэспубліцы Беларусь.

Даведкі па тэл. 4-19-15.

 

На здымках: кітайскія нацыянальныя касцюмы.

 

Т. ШАМЁНАК,

навуковы супрацоўнік.