> Навіны > Вадзіцелі для арміі

Вадзіцелі для арміі


12-11-2011, 09:57. : gazeta

Арміі патрэбны не толькі сапраўдныя палкоўнікі, але і ўмелыя ваенныя спецыялісты. Вось таму райваенкам набірае юнакоў прызыўнога ўзросту для навучання па ваенна-тэхнічнай спецыяльнасці вадзіцель аўтамабіля катэгорыі “В” і “С”. А яна спатрэбіцца як на службе, так і на рабоце ў народнай гаспадарцы.

 

Крытэрыі для навучання наступныя:

-трэба належыць чарговаму прызыву на тэрміновую ваенную службу;

-быць годным да яе па стану здароўя;

-не мець права на адтэрміноўку ці на вызваленне ад прызыву;

-адсутнасць судзімасці, прыводаў у міліцыю, станоўчыя характарыстыкі з месца вучобы ці работы.

Навучанне доўжыцца 4 месяцы. Тэарэтычныя і практычныя заняткі бясплатныя.

Даведкі па тэл. 4-10-59, 4-14-34.

А. АКІМАЎ,

начальнік групы прызыву

на ваенную службу райваенкамата.