> Навіны > Мал, да удалой

Мал, да удалой


16-02-2015, 13:24. : gazeta

Вось так прымаўкай можна сказаць пра калектыў РВУ "Міёрырайгаз": у ім працуе толькі 45 чалавек, што складае ўсяго 1,4% агульнай колькасці работнікаў газазабяспечвальнай сферы Віцебшчыны, аднак па суме вытворчых і адпачынкавых конкурсаў, іншых паказчыкаў міёрскія газавікі занялі па выніках мінулага года трэцяе месца ў вобласці. Прапусцілі наперад сапраўдных "гігантаў" — вытворчыя ўпраўленні "Віцебскгаз" і "Полацкгаз", дзе працуючых амаль у 10-20 разоў больш.

 

Шчырыя віншаванні работнікам РВУ "Міёрырайгаз"!
Дарогу да поспеху лёгкай не назавеш, бо, напрыклад, у прафесійным напрамку трэба было дабіцца поспеху ў шасці конкурсах, і міярчане занялі ў іх тры прызавыя месцы пры 20 саперніках. Так, у нас лепшая ў вобласці брыгада ўнутрыдамавога газавага абслугоўвання, якую рыхтаваў старшы майстар У.У. Максіменка. Трэцяе месца заняла аварыйна-дыспетчарская служба, за якую адказвае намеснік галоўнага інжынера А.Д. Грэцкі. Такое ж прызавое месца ў філіяла і па стане аховы працы (адказны за гэты ўчастак У.У. Максіменка).
Вызначыліся міярчане і ў народнай творчасці за кошт вырабаў з паперы, якія прадаставіла дыспетчар А.А. Каліноўская — яшчэ адно трэцяе месца.


Леанід МАТЭЛЕНАК.