Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » У рэспубліцы » На выгодных условиях
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-03-2012, 15:26 Навіны » У рэспубліцы  ] • На выгодных условиях   |  
 
Назва: На выгадных умовах      

На выгодных условиях ААТ “ААБ Беларусбанк” прапануе сваім кліентам больш 100 паслуг і прадуктаў. Сярод іх карыстаюцца асаблівай папулярнасцю дэпазітныя аперацыі, аперацыі з пластыкавымі карткамі і крэдытаванне насельніцтва.

 

Прапануем выгадныя ўмовы для размяшчэння грашовых сродкаў на наступныя ўклады:

-тэрміновы банкаўскі ўклад у беларускіх рублях “Гасцінец” з працэнтнай стаўкай 47% гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 9 працэнтных пунктаў). Мінімальны першапачатковы ўзнос 500000 рублёў. Магчыма папаўненне ўкладу і яго адкрыццё на імя іншай асобы. Тэрмін захоўвання—2 месяцы. Расходныя аперацыі здзяйсняюцца ў межах рэштку капіталізаваных працэнтаў. Калі на дзень наступлення тэрміну вяртання ўклад не запатрабаваны, то ён аўтаматычна пераафармляецца на тэрміновы банкаўскі ўклад “Ваш выбар”;

-тэрміновы банкаўскі ўклад у беларускіх рублях і замежнай валюце “Класік плюс”. У беларускіх рублях працэнтная стаўка 49% гадавых (стаўка рэфінансавання плюс 11 працэнтных пунктаў) і 8,5% гадавых у замежнай валюце. Мінімальны першапачатковы ўзнос 500000 рублёў, 100 долараў ЗША ці еўра, 3000 расійскіх рублёў. Магчыма папаўненне ўкладу і адкрыццё яго на імя іншай асобы. Тэрмін захоўвання 18 месяцаў. Расходныя аперацыі—у межах рэштку капіталізаваных працэнтаў. Пры захаванні ўмоў па ўкладзе ў дзень наступлення тэрміну яго вяртання выплачваецца прэміяльны даход у 1,8% гадавых па ўкладзе ў беларускіх рублях і 0,6% — у замежнай валюце.

 

Пластыкавыя карткі ААТ “ААБ Беларусбанк” — гэта зручны і надзейны плацёжны сродак, які дае свайму ўладальніку шырокі спектр магчымасцяў. Калі ў яго паступае на карт-рахунак пастаянны даход, “Беларусбанк” можа прадастаўляць овердрафт — кароткатэрміновы крэдыт, які дазваляе ажыццяўляць плацяжы пры недахопе ці адсутнасці на карт-рахунку ўласных грашовых сродкаў. Працэнты налічваюцца толькі за фактычна выкарыстаную суму овердрафта, а яго пагашэнне робіцца аўтаматычна пры залічэнні на карт-рахунак заработнай платы ці іншых сродкаў.

 

Велічыня овердрафта вызначаецца зыходзячы з сярэднямесячнага даходу, які залічваецца на карт-рахунак за апошнія 3 месяцы. За карыстанне ім спаганяецца плата ў памеры стаўкі рэфінансавання плюс 10-11 працэнтных пунктаў.

ЦБП №213 пастаянна аказвае крэдытную падтрымку насельніцтву, цяпер найбольш запатрабаваны льготныя крэдыты. Яны прадастаўляюцца грамадзянам на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў на тэрмін да 10 гадоў пад 3% гадавых у беларускіх рублях у безнаяўным парадку.

 

Таксама ААТ “ААБ Беларусбанк” прадастаўляе льготны крэдыт грамадзянам для газіфікацыі ўласнага жылля ў памеры 70% кошту работ тэрмінам да двух гадоў пад 3% гадавых у безнаяўным парадку шляхам адкрыцця крэдытнай лініі.

Крэдыт на спажывецкія патрэбы прадастаўляецца грамадзянам на тэрмін да 5 гадоў пад 49% гадавых крэдытнай пластыкавай карткай, наяўнымі грашыма не больш 200 базавых велічынь, безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб на аплату тавараў айчыннай вытворчасці.

Больш падрабязная інфармацыя пра паслугі ў аддзеле рознічнага бізнесу ЦБП №213, па  тэл. 4-27-08, а таксама на сайце www.belarusbank.by.

 

А. ЮШКЕВІЧ,

дырэктар ЦБП.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar