Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » У рэспубліцы » К Дню белорусской письменности и Дню знаний
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-08-2012, 15:42 Навіны » У рэспубліцы  ] • К Дню белорусской письменности и Дню знаний   |  
 
Назва: Да Дня беларускага пісьменства і Дня ведаў      

К Дню белорусской письменности и Дню знаний Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую Вас з Днём ведаў і Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай глыбоцкай зямлі. Сімвалічнае спалучэнне гэтых святаў узмацняецца тым, што яны прысвячаюцца Году кнігі, аб’яўленаму ў Беларусі.

 

    Дзень ведаў і Дзень беларускага пісьменства - знакавыя падзеі культурнага жыцця краіны, усенароднае свята прызнання важнасці адукацыі, без якой немагчыма захаваць багацце гістарычнай спадчыны і духоўныя традыцыі грамадства. Многія стагоддзі айчынная кніжнасць замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў.

Віцебшчына падаравала свету нямала слынных імёнаў: Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Васіль Цяпінскі, Сімяон Полацкі, Спірыдон Собаль, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Жарэс Алфёраў. З Глыбоцкага раёна паходзяць  фалькларыст і мастак Язэп Драздовіч, авіяканструктар Павел Сухі, заснавальнік беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі.

 

Прыдзвінскі край з усёй адказнасцю рыхтаваўся да свята. На цэнтральнай плошчы ў Глыбокім ва ўрачыстай атмасферы плануецца адкрыць бюсты знакамітых землякоў Глыбоччыны, якія сваім высокародным жыццём даказалі адданую любоў да роднай зямлі.  Праграма свята ў старажытным і прыгожым райцэнтры насычана  культурнымі падзеямі. Знамянальна, што многія мерапрыемствы прысвечаны класікам нацыянальнай літаратуры Янку Купалу і Якубу Коласу, 130-годдзе якіх сёлета шырока адзначаецца ў краіне.

 

Нашы гісторыя і сучаснасць арганічна паяднаны. У апошнія гады шмат робіцца, каб унікальная спадчына захавалася для нашчадкаў. Безумоўна, святло трапнага слова дае чалавеку сілы і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Дарагія сябры, жадаю Вам поспехаў на ніве адукацыі, у справе адраджэння духоўнасці, шчасця, згоды, плённай працы і дабрабыту.

 

З павагай, Аляксандр Косінец,

старшыня Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar