Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Да Дня работнікаў лесу »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » У рэспубліцы » Да Дня работнікаў лесу
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

17-09-2010, 16:34 Навіны » У рэспубліцы  ] • Да Дня работнікаў лесу   |  
 
Назва:      

Планы выконваем

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Дзісенскі лясгас” займае 101257 гектараў на тэрыторыі Міёрскага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага раёнаў. У ім 9 лясніцтваў. Лясы першай групы займаюць 49% усіх угоддзяў і прадстаўлены заказнікамі рэспубліканскага і мясцовага значэння, асабліва ахоўваемымі прыроднымі тэрыторыямі, насаджэннямі высокай каштоўнасці і іншымі, дзе гаспадарчая дзейнасць абмежавана альбо поўнасцю забаронена.

Асноўная задача нашых лесаводаў—кантроль за станам, выкарыстаннем, аховай, абаронай дзяржаўнага ляснога фонду, забеспячэнне пастаяннага неабядняючага і рацыянальнага выкарыстання лясоў для задавальнення патрэб эканомікі, а таксама юрыдычных і фізічных асоб у драўніне. Мы ўзнаўляем насаджэнні, своечасова вядзём аднаўленчыя работы на непакрытых лесам участках дзяржлясфонду, паляпшаем пародны склад, павялічваем прадукцыйнасць, узмацняем асяроддзеўтваральныя, водаахоўныя, абаронныя, санітарна-абаронныя, рэкрэацыйныя і іншыя функцыі лясоў.

План 8 месяцаў асноўных лесагаспадарчых мерапрыемстваў выкананы. Высечкі догляду праведзены на 480 га, нарыхтаваны 24 тыс. куб. м драўніны. Санітарныя высечкі ахапілі 264 гектары, ачышчаны ад захламленасці 272 га, у тым ліку ўздоўж аўтадарог, у водаахоўных зонах, вакол населеных пунктаў на 193 га. 353 гектары занялі новыя насаджэнні, з іх 12 га занялі цвёрдалісцёвыя пароды. Догляд культур праведзены на 787 гектарах, закладзена школа для вырошчвання буйнамернага пасадачнага матэрыялу.

Адначасова ахоўваем лес ад парушальнікаў, пажараў, шкоднікаў і хвароб. Абсталявалі 8 новых месц адпачынку, адрамантавалі 42 існуючыя, устанавілі 150 аншлагаў прыродаахоўнай тэматыкі.

Высокімі тэмпамі ідзе асваенне разліковай лесавысечкі па галоўнаму карыстанню, яно ўжо складае 77% агульнай колькасці. Сёлета атрымана прадукцыі на 4601 млн. рублёў пры рэнтабельнасці 18%. Пастаўлена на экспарт 22,4 тыс. куб. м дзелавой драўніны на 856 тыс. долараў ЗША, а гэта 46% таварнай прадукцыі. Прыбытак ад рэалізацыі склаў 814 млн. рублёў.

Сярэднямесячны заробак за 8 месяцаў склаўся на ўзроўні 921 тыс. рублёў. Выкананы план нарыхтоўкі дроў, іх рэалізавана 32,7 тыс. куб. м, у тым ліку 21,2 тысячы—насельніцтву.

Сёлета ўзведзены і здадзены ў эксплуатацыю другі дом паляўнічага, у кастрычніку плануецца ўвод адміністрацыйнага будынка Перабродскага лясніцтва, у 2011-ым—Міёрскага.

Напярэдадні прафесійнага свята выказваем вялікую ўдзячнасць усім працаўнікам лясгаса за самаадданую працу і вернасць абранай прафесіі. Няхай збудуцца вашы планы, рэальнасцю стануць ўсе мары, заўсёды спадарожнічаюць удача і поспех. Моцнага здароўя, асабістага і сямейнага шчасця.

Адміністрацыя лясгаса.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar