Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » У рэспубліцы » Идея обновления
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
26-04-2013, 09:40 Навіны » У рэспубліцы  ] • Идея обновления   |  
 
Назва: Ідэя аднаўлення      

Идея обновления Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным рэалізаваць тры нацыянальныя праекты для абнаўлення беларускай дзяржавы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 19 красавіка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу пад назвай "Абнаўленне краіны — шлях да поспеху і росквіту".

"Ключавая праблема нашай эканомікі — канкурэнтаздольнасць айчынных тавараў. І каб выйграваць у цяжкай вайне на сусветным рынку, мы павінны пастаянна абнаўляць веды, тэхналогіі, абсталяванне, сістэмы кіравання".

"Мы павінны абаперціся на тры магутныя нацыянальныя праекты, якія дадуць магчымасць абнавіць дзяржаву. Першы — мадэрнізацыя эканомікі. Другі — інфарматызацыя грамадства. Трэці — падтрымка моладзі і яе маштабнае прыцягненне да дзяржаўнага будаўніцтва".

У новага часу тры галоўныя патрабаванні: хуткасць, гібкасць і творчасць. 2013  ключавы ў гэтай пяцігодцы.

 

Нас усё ж закрануў сусветны фінансава-эканамічны крызіс. Аднак удалося ў асноўным стабілізаваць сітуацыю. Сёння мы пераадолелі мяжу $500 сярэдняй заработнай платы па краіне. Справіліся з высокай інфляцыяй, супакоілі валютны рынак, забяспечылі прафіцыт бюджэту і захавалі на бяспечным узроўні золатавалютныя рэзервы. Краіна ўвайшла ў лік першых пяцідзесяці дзяржаў свету па індэксу чалавечага развіцця, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам сярод дзяржаў СНД.

 

Аднак падстаў для трывогі менш не стала. Далейшы рост дабрабыту кожнага залежыць не толькі ад аператыўных мер, якія прымаюцца ўладай, але і ад правільнасці выбару стратэгіі развіцця краіны.

У Пасланні Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанні эканомікі, мадэрнізацыі вытворчых магутнасцей, эканоміі і беражлівасці, прыватызацыі, развіцця сельскай гаспадаркі, ІТ-сферы, жыллёвага будаўніцтва і цэнаўтварэння, маладзёжнай палітыкі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту. Асобна  спыніўся і на прыярытэтах Беларусі ў знешнепалітычнай дзейнасці, удзеле ў розных інтэграцыйных утварэннях.

 

Вынікі работы эканомікі за І квартал бягучага года паказваюць увогуле станоўчыя рэзультаты, але толькі на тым фоне, на якім сёння развіваецца сусветная эканоміка. Тэмп росту валавога ўнутранага прадукту склаў 103,5%, інвестыцый у асноўны капітал — 112,5%, у тым ліку ў абсталяванне амаль 122%. Захоўваецца станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі. З месяца ў месяц расце валютная выручка. Золатавалютныя рэзервы сфарміраваны ў памеры, большым за двухмесячны імпарт. Стабільная сітуацыя на ўнутраным валютным рынку: прапанаванне замежнай валюты перавышае попыт на ўсіх яго сегментах. Стаўка рэфінансавання Нацбанка хоць яшчэ і застаецца высокай, але з улікам зніжэння інфляцыі зменшана да 27% гадавых. Але нягледзячы на такую дадатную дынаміку, актыўна растуць запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў.

 

"Хачу яшчэ раз звярнуць увагу на неабходнасць забеспячэння эканамічнай бяспекі дзяржавы. Нельга збаўляць абароты ў барацьбе з карупцыяй, перш за ўсё там, дзе круцяцца вялікія бюджэтныя грошы. Кожны чыноўнік павінен дакладна разумець, што за выкарыстанне службовых паўнамоцтваў у карыслівых мэтах давядзецца адказаць па закону".

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што на бягучы год у бюджэце закладзена неаднакратнае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду бюджэтнікаў, пенсій і дапамог.  Ён таксама нагадаў, што заработная плата павінна быць зароблена, і яе павышэнне павінна адбывацца выключна на аснове росту  прадукцыйнасці працы, скарачэння празмерных расходаў і выдаткаў, а не грашовай эмісіі.

Даходы насельніцтва цесна ўвязаны і з узроўнем цэн, у сувязі з чым ураду, Нацыянальнаму банку і мясцовым органам улады даручана ажыццяўляць цэнавае рэгуляванне больш эфектыўна.

 

Асобныя даручэнні дадзены па пытаннях развіцця сельскай гаспадаркі ў частцы стварэння буйных агракамбінатаў, прадуктовых кампаній, павелічэння глыбіні перапрацоўкі сельгаспрадукцыі.

У сферы адукацыі, на думку Аляксандра Лукашэнкі, неабходна сканцэнтраваць намаганні на вырашэнні трох асноўных праблем. Першае — абнавіць змест школьнага навучання, узмацніўшы падрыхтоўку ў галіне прыродазнаўчых навук і замежных моў, другое — пераадолець адрыў прафесійнай адукацыі ад патрэб жыцця і практыкі, і  трэцяе — прыцягнуць у школу моцных, таленавітых людзей, зрабіць больш свабоднай ініцыятыву педагогаў, вызваліць іх ад паператворчасці, павысіць прэстыж педагагічнай працы.

 

Урад і ГА «БРСМ» даручана прадумаць новую сістэму выяўлення таленавітай моладзі і яе вылучэння на значныя пазіцыі, у тым ліку ў дзяржапараце.

Даволі падрабязна Аляксандр Лукашэнка спыніўся на пытаннях удасканалення ў Беларусі кіраўніцкай сістэмы. Неабходна перагледзець і функцыі дзяржаўных органаў.

У сферы знешняй палітыкі кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва не толькі з краінамі-суседзямі, але і дзяржавамі ў іншых рэгіёнах свету.

 

Гаворачы аб Адзінай эканамічнай прасторы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што тут палітыка Беларусі абсалютна зразумелая і празрыстая. "Мы ідзём да Еўразійскага саюза, і мы тут з Расіяй і Казахстанам, хто больш, хто менш, але мы, напэўна, больш, чым іншыя, гатовы да гэтага Еўразійскага саюза. І мы яго пабудуем".

Разам з тым кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што Беларусь хоча выбудоўваць з Еўрапейскім саюзам і ЗША добрыя адносіны, але на ўзаемапаважлівай аснове і без націску.

 

Аляксандр Лукашэнка таксама адказаў на пытанні парламентарыяў, якія тычыліся мясцовага самакіравання, дарожнага будаўніцтва, добраўпарадкавання ў населеных пунктах, перспектыў уступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, будаўніцтва другой веткі газаправода Ямал-Еўропа і некаторых іншых тэм.

 

БелТА.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar