Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » У рэспубліцы » Общая задача — посевная
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
29-04-2013, 15:32 Навіны » У рэспубліцы  ] • Общая задача — посевная   |  
 
Назва: Агульная задача — сяўба      

Общая задача — посевная — Пасеяць зерневыя ў сціслыя тэрміны — такая задача пастаўлена перад аграрыямі, і паспяховасць яе выканання будзе залежыць ад зладжанай работы хлебаробаў і іх памочнікаў-шэфаў у правядзенні палявых работ. Аб накіраванні на перыяд сяўбы ў вёску тэхнікі і механізатараў з гарадскіх прадпрыемстваў прынята рашэнне райвыканкама і выкананне яго — абавязковае, — з гэтага пачаў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў семінар-нараду з кіраўнікамі сельгасарганізацый і прадпрыемстваў раёна. Складаныя ўмовы надвор'я патрабуюць мабілізацыі ўсіх сіл і тэхнічных сродкаў для імклівага правядзення сяўбы.

 

Кіраўнік раёна падкрэсліў неабходнасць выканання ўсіх даведзеных сельгаспрадпрыемствам  вытворча-эканамічных паказчыкаў. Трэба павялічваць аб'ёмы вытворчасці прадукцыі, павышаць рэнтабельнасць — гэта галоўныя складаемыя дзейнасці кожнай галіны АПК , трывалы падмурак, на якім заснавана ўсё далейшае развіццё: умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, абнаўленне асноўных сродкаў, заробак вяскоўцаў. Рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, беражлівасць, строгае захаванне тэхналогіі, жорсткая дысцыпліна, эканомія і планаванне, далейшая мадэрнізацыя — пытанні, на якія трэба паўсядзённа звяртаць увагу.

 

Намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве В. У. Гагалінскі гаварыў пра неабходнасць абследавання азімых культур для выяўлення іх гібелі і своечасовага перасеву "апусцеўшых" участкаў яравымі. Важна неадкладна звярнуцца ў "Белдзяржстрах" па страхавых выплатах.

 

Гаспадаркі раёна атрымалі шмат мінеральных угнаенняў. Выкарыстоўваць іх пад яравую сяўбу трэба адпаведна норм. Дапушчаныя цяпер пралікі пазней выправіць не ўдасца. КАСам на "Расе" і "Дзвіне" трэба найперш сілкаваць азімыя зерневыя і рапс, а на шматгадовыя травы лепш накіраваць МТТ і РДУ. Дарэчы, усе агрэгаты для ўнясення тукаў трэба задзейнічаць, бо аб'ёмы сілкавання глебы і культур вялікія. Спецыялісты агранамічных служб павінны строга кантраляваць якасць выканання палявых работ механізатарамі.

 

Забяспечанасць сродкамі аховы азімых зерневых поўная. Важна захоўваць тэхналогію апрацовак, дозы ўнясення. Нельга выкарыстоўваць у рабоце зношаныя распыляльнікі.

Гаспадаркі раёна сёлета пастараліся, нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, набыць элітнае насенне. Яго запасы можна і далей папаўняць, што будзе добрай умовай павышэння ўраджайнасці. Сельгаспрадпрыемствам, якія жадаюць пашыраць плошчы пад кукурузай, прапануецца дадатковае насенне.

 

Начальнік аддзела механізацыі райсельгасхарчу А. Д. Мышко паставіў задачу арганізаваць строгі кантроль за выкарыстаннем электраэнергіі на сельгасаб'ектах і расходам гаруча-змазачных матэрыялаў падчас пасяўной. На энерганасычаных трактарах абавязкова трэба выкарыстоўваць спараныя колы, што не толькі павялічвае праходнасць тэхнікі, але і змяншае ўшчыльненне глебы, павышае якасць сяўбы. Усе пасяўныя агрэгаты неабходна своечасова рэгуляваць, сачыць за іх тэхнічным станам. Абавязкова выкарыстоўваць маркеры, каб не дапускаць перарасходу насення і ўшчыльнення пасеваў.

 

У арганізацыях ёсць новыя трактары на гарантыйным абслугоўванні. Здараецца, што і гэтая тэхніка псуецца. Кіраўнік інжынернай службы раёна А. Д. Мышко  і начальнік раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду У. К. Яскевіч патлумачылі, як правільна падаваць рэкламацыі. Галоўнае — гэта трэба рабіць своечасова.

На нарадзе звернута ўвага кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і на пытанні вытворчасці малака, вырошчвання маладняку БРЖ. Намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі П. В. Пятроў зрабіў аналіз работы галіны, акрэсліў задачы. Тэрмінова трэба павышаць надоі, бо 8 гаспадарак знізілі вытворчыя паказчыкі. У шэрагу таварыстваў застаецца нізкай таварнасць малака з-за ператрымкі цялят "пад каровамі". Трэба паляпшаць якасць малака. Спецыялісты Полацкага малочнага камбіната ў ходзе праверак выяўляюць шматлікія недахопы, якія перашкаджаюць атрыманню высокагатунковай прадукцыі. Парушэнні трэба своечасова выпраўляць, а лепш іх не дапускаць, бо з-за нізкай якасці малака губляецца шмат грошай. Усе гаспадаркі атрымалі магчымасць накіраваць на вучобу лабарантаў, але чамусьці не ўсе гэтым скарысталіся . У ліку важных пытанняў арганізацыя ўтрымання і кармлення маладняку БРЖ, асемяненне кароў, цялушак і павышэнне яго эфектыўнасці. Наперадзе пашавы перыяд, і трэба патурбавацца пра забеспячэнне кожнага гурта перасоўнымі даільнымі ўстаноўкамі, ёмістасцямі для дастаўкі вады, іншым абсталяваннем. Неабходна абавязкова аснасціць ПДУ прыборамі для кантролю за вакуумам, каб не дапускаць яго перападаў ў сістэме, што прыводзіць да захворвання кароў мастытам.

 

Пасля нарады кіраўнікі гаспадарак разам са старшынёй райвыканкама і начальнікам райсельгасхарчу накіраваліся ў ВУПКУ "Міёрскі" — хлебаробы гэтага прадпрыемства першымі ў раёне пачалі сяўбу зерневых. Дырэктар В. Д. Міхалкіў расказаў пра арганізацыю работ. На ўскрайку поля кіраўнік раслінаводчай галіны раёна В. У. Гагалінскі правёў урок па тэхналогіі сяўбы яравых. Начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько падвёў вынікі мерапрыемства, даў рэкамендацыі па арганізацыі сяўбы, акцэнтаваў увагу на 2-3-зменнай рабоце тэхнікі, арганізацыі гарачага харчавання механізатараў, падкрэсліў важнасць мабілізацыі ўсіх сіл на заканчэнне кампаніі ў сціслыя тэрміны.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar