Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » У рэспубліцы » К Дню пограничника
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-05-2013, 16:04 Навіны » У рэспубліцы  ] • К Дню пограничника   |  
 
Назва: Да Дня пагранічніка      

Паважаныя пагранічнікі!

Ад імя камандавання і ад сябе асабіста віншую ўсіх ваеннаслужачых, работнікаў і ветэранаў Полацкага пагранічнага атрада з Днём пагранічніка і 95-годдзем з Дня ўтварэння пагранічных войскаў!

Беларускія пагранічнікі настойліва ўдасканальваюць сваё прафесійнае майстэрства, уносяць важкі ўклад у справу забеспячэння надзейнай аховы Дзяржаўнай мяжы РБ. Мы аднымі з першых выйшлі на абарону граніцы з Латвійскай і Літоўскай Рэспублікамі,  і на гэтым рубяжы ўмела і прафесійна ахоўваем сваю краіну.

 

Выказваю ўпэўненасць у тым, што вы і далей будзеце надзейна стаяць на варце свяшчэнных рубяжоў нашай Радзімы, з'яўляючыся годнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый пагранічных войскаў на Віцебскай зямлі.

Ад усёй душы жадаю ўсім ваеннаслужачым, ветэранам граніцы, членам іх сем'яў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і далейшых поспехаў у пагранічнай службе.

З павагай,  палкоўнік

 К. Г. МОЛАСТАЎ,

начальнік Полацкага

пагранічнага атрада.

 

28 мая 1918 г. Савецкі ўрад падпісаў Дэкрэт аб стварэнні пагранічных войскаў, які заклікаў адрэзаць унутраную контррэвалюцыю ад яе закардонных крыніц, забяспечыць народу магчымасць спакойна працаваць на адваяванай зямлі.

Цяперашняе пакаленне воінаў-пагранічнікаў свята шануе і памнажае баявыя традыцыі старэйшых калег.

 

Велічнасць і сіла народа ў яго гістарычнай памяці. На беларускай зямлі ў гонар абаронцаў узведзена нямала помнікаў і сціплых абеліскаў. Імёнамі праслаўленых пагранічнікаў названы падраздзяленні граніцы. Гэта сімвалы гераізму і самаадданасці, доблесці і мужнасці, узоры высокага прафесіяналізму, вернасці вайсковаму абавязку. У Полацкім пагранічным атрадзе яркі прыклад таму — пагранічная застава імя чырвонаармейца Мікалая Хахлова ў пасёлку Бігосава. У далёкім 1927 годзе ён затрымаў траіх парушальнікаў граніцы, але пры гэтым быў смяротна паранены. Яго імем была названа першая пагранічная застава на ўсім заходнім кірунку.

 

Усведамляючы высокую адказнасць, якую ўсклала Радзіма на воінаў у зялёных фуражках, пагранічнікі пастаянна імкнуцца да павышэння свайго прафесійнага майстэрства.

Усяго за няпоўныя 5 месяцаў года полацкія пагранічнікі на ўчастках беларуска-латвійскай і беларуска-літоўскай граніцы затрымалі 41 парушальніка. Папярэджана 48 выпадкаў перамяшчэння тавара-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму больш за 1 млрд. 300 млн. рублёў.

 

Для любой дзяржавы граніца — святая святых. Гэта не проста ўяўляемая або акрэсленая на карце лінія, а цэлы комплекс палітычных, сацыяльных, эканамічных, ваенных і іншых аспектаў, што вызначаюць узаемаадносіны з суседнімі краінамі.

Служба на граніцы — нялёгкая, але пачэсная і вельмі патрэбная. Кожны воін-пагранічнік гэта ведае і разумее, таму што яму даверана хадзіць па апошніх метрах роднай зямлі, а за плячыма ў яго — Радзіма.

 


 

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar