Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » У рэспубліцы » С праздником!
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
3-07-2013, 08:47 Навіны » У рэспубліцы  ] • С праздником!   |  
 
Назва: Са святам!      

С праздником! Прыміце сардэчныя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-ай гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

3 ліпеня — свята нацыянальнай гордасці і нязгаснай славы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. 69 гадоў назад пасля трох гадоў неймавернай барацьбы і ўпартага супраціўлення ў ходзе буйнешай стратэгічнай аперацыі "Баграціён" беларуская зямля была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 4 ліпеня 1944-га войскі Першага Прыбалтыйскага фронта прынеслі вызваленне на Міёрскую зямлю.

 

Любоў народа да Айчыны аказалася мацней за гітлераўскія полчышчы. Найвысачэйшы маральны дух нашых людзей стаў адным з асноўных фактараў Вялікай Перамогі. Нават велізарныя страты, неймаверныя пакуты і няшчасці, якія выпалі на долю ваеннага пакалення, не змаглі пахіснуць яго мужнасці і стойкасці. Усе мы абавязаны тым, чые подзвігі далі нам будучае.

 

Нізкі паклон вам, паважаныя франтавікі, партызаны, падпольшчыкі, працаўнікі тылу! Дзякуй вам, дарагія ветэраны, за вашу адвагу, мужнасць і гераізм, за магчымасць жыць і працаваць на свабоднай і мірнай зямлі.

Мы ўдзячны ўсім, хто адбудоўваў і адраджаў родныя гарады і вёскі.

 

Гістарычна вывераны і вызначаны беларускім народам на рэферэндуме 1996 года Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь для нас — яркі сімвал адзінства нашага народа, пераемнасці пакаленняў і ўвекавечання традыцый.

Зараз, калі мы становімся сведкамі разнастайных узброеных канфліктаў у іншых  краінах, яшчэ раз пераконваемся ў тым, што вывераная палітыка дзяржавы, супольнасць і згода нашых людзей здольныя захаваць суверэнітэт і бяспеку краіны.

Вялікі дзякуй усім вам, дарагія жыхары Міёршчыны за вашу працу і вялікі ўклад у развіццё раёна.

 

Напярэдадні свята прыміце пажаданні моцнага здароўя, міру, невычэрпнай энергіі і поспехаў у працы на дабрабыт роднай зямлі і Беларусі!

Са святам!

 

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

Паважаныя жыхары горада і раёна, дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! 3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, суверэннай і незалежнай дзяржавы. Ён яднае ўсіх, хто ганарыцца спадчынай Айчыны, уносіць свой пасільны ўклад у развіццё роднага краю. Кожны раз у гэты дзень мы зноў і зноў адкрываем для сябе гісторыю краіны, больш востра адчуваем сваю адказнасць за яе далейшы лёс. Гэты дзень — напамінанне аб мужнасці і гераізме нашых бацькоў і дзядоў, які яны праявілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, напамінанне пра тое, якой цаной заваявана сённяшняе мір-нае неба. Подзвіг герояў-вызваліцеляў назаўжды захаваецца ў сэрцах удзячных нашчадкаў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу РБ В. П. ПАПКО.

 

 

 

 

 

 


 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar