Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » У рэспубліцы » СМИ: диалог и абъектывнасць — прежде всего
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-06-2015, 11:28 Навіны » У рэспубліцы  ] • СМИ: диалог и абъектывнасць — прежде всего   |  
 
Назва: СМІ: дыялог і аб'ектыўнасць — найперш      

Мне пашчасціла пабываць на дзясятым Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі". Праніклася выступленнямі прадстаўнікоў улады, вядучых журналістаў. Іх словы і майстар-класы не маглі пакінуць раўнадушнымі, бо ішлі ад душы і імкнуліся засяродзіць увагу на самым галоўным у газетнай і тэлевізійнай сферах, але лейтматывам з'езду найперш была Вялікая Перамога і яе спадчына.  

 

Пасланне з пажаданнем плённай працы ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Цяперашні форум праводзіцца ў юбілейны год Вялікай Перамогі, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
—Гэта наша агульная гісторыя, якую мы абавязаны берагчы і абараняць ад спроб перагляду і фальсіфікацыі. У той страшнай вайне мы змаглі выстаяць, таму што былі разам. І сёння таксама павінны быць адзіныя ў шчырым імкненні да міру і ўзаемаразумення. Сродкам масавай інфармацыі, усведамляючы сваю гістарычную адказнасць перад грамадствам, неабходна заняць у гэтых працэсах канструктыўную пазіцыю,—падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што цяперашні медыяфорум ўнясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне даверу і су-працоўніцтва паміж краінамі і народамі.
Старшыня арганізацыйнага камітэта з'езду, міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч засведчыла, што медыяфорум стаў міжнароднай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў сусветнага парадку дня, ролі і значэння СМІ ў сучасным свеце.


—Мы бачым, што свет знаходзіцца ў найжорсткіх канфліктах. Яны выліваюцца ў крывавыя войны. Беларусь стала прызнанай перамоўнай пляцоўкай, дзе вырашаюцца лёсы свету. СМІ, беларуская прэса вельмі беражліва ставяцца да захавання канструктыўнага дыялогу. Мы бачым, што тэма Вялікай Перамогі ў гэтым годзе выйшла на першы план. СМІ павінны жорстка артыкуляваць, што нельга перапісваць гісторыю, забываць яе ўрокі. Гісторыя ў гэтым выпадку страляе ва ўпор.
Да 90 працэнтаў моладзі сёння чэрпаюць інфармацыю пераважна з глабальнай Сеткі. У новых умовах традыцыйным СМІ варта праяўляць больш творчай ініцыятывы ў стварэнні арыгінальных інфармацыйных ніш. Калі інтэрнэт мае пэўную перавагу ў аператыўнасці прадастаўлення інфармацыі, то ўвага традыцыйных друкаваных і электронных СМІ павінна быць звернута на аналітычнасць падыходаў, якія выступаюць альтэрнатывай пасылам з інтэрнэт-прасторы, адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі.


Беларусь—міратворчая пляцоўка ў цэнтры Еўропы.Так выказаўся дырэктар эстонскага тэлеканала TVN Алег Бяседзін.
—Вельмі прыемна, што Беларусь выступае такой вялікай медыяпляцоўкай, якая прыцягвае не толькі палітыкаў, але таксама журналістаў, экспертаў,—гаварыў тэлевізіёншчык.—Не дай Бог, каб нашы дзеці і ўнукі апынуліся ў той сітуацыі, у якой былі нашы дзяды ў гады Другой сусветнай вайны.
У гэтым годзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка стаў ключавой фігурай еўрапейскай палітыкі і тая місія, якую ён на сябе ўзяў, мае вялікае значэнне. Такое меркаванне выказаў міжнародны аглядальнік Леанід Млечын (Расія), маючы на ўвазе, у першую чаргу, намаганні па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.
—Падзеі Вялікай Перамогі над такім глабальным праціўнікам, сіла якога магла разбурыць увесь сусвет, не маюць патрэбы нават у тлумачэнні, чаму мы не павінны гэтую дату забываць. Падручнікі напісаны, але, тым не менш, мы бачым, што адбываецца ў нашых брацкіх рэспубліках,—гаварыў сакратар Навуковага савета Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Аляксандр Кірылін.
—Калі народы краін СНД разам, яны моцныя і непераможныя—учора, сёння, заўтра. Адзін з галоўных урокаў вайны заключаецца ў тым, што тады мы былі разам, не было падзелу на саслоўі, нацыі,—даводзіў першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта—выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Уладзімір Гаркун.
У эпоху інтэрнэту, велізарнага росту інфармацыйных патокаў важнасць прафесійнай і якаснай журналістыкі ўзрастае шматразова, таму што чалавек імкнецца атрымліваць заўсёды якасную інфармацыю, каб і наталяцца прыгожым журналісцкім складам. Пра гэта гаварыў намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч на адкрыцці Летняй школы журналістыкі, а таксама адзначыў, што ў рэйтынгу развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, які штогод складае Міжнародны саюз электрасувязі, Беларусь займае 38-ю пазіцыю...


У Летняй школе журналістыкі дзяліліся сакрэтамі прафесіі лепшыя газетчыкі і тэлевізіёншчыкі з Беларусі, Расіі, Балгарыі, Венгрыі і Эстоніі. І паслухаць было каго: Аляксандр Гурноў, Леанід Млечын, Дарына Грыгорава, Вадзім Гігін, Міхаіл Хазін...
Асабіста я накіравалася на майстар-клас да галоўнага рэдактара часопіса "Беларуская думка" Вадзіма Гігіна. Падкрэсліла для сябе, што за ўвесь час існавання чалавецтва не знік ні адзін носьбіт пісьменства. Па-другое, наступае эфект стамлення. Таму друкаваныя сродкі інфармацыі не знікнуць ніколі. Галоўнае, каб журналіста ніколі не пакідала ўсмешка і самаіронія, нават калі асвятляюцца сур'ёзныя тэмы. Ствараць матэрыялы трэба з агеньчыкам, быць нераўнадушным, тады і людзі гэта адчуюць.
На з'ездзе прайшло паседжанне Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў СНД. У якасці аднаго з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі ўзаемных стажыровак і абменаў па лініі фотаслужб, а таксама разгорнутых тэматычных выстаў.
У выніках форуму—аб'ектыўнае, накіраванае на дыялог асвятленне жыцця.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar