Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » У рэспубліцы » Выборы: срок определён, календарный план утверждён
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
8-07-2015, 15:38 Навіны » У рэспубліцы  ] • Выборы: срок определён, календарный план утверждён   |  
 
Назва: Выбары: тэрмін вызначаны, каляндарны план зацверджаны      

Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка — такое рашэнне прынята 30 чэрвеня на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, якое завяршае работу сёмай сесіі.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына нагадала, што на гэтых выбарах будзе выкарыстоўвацца такое новаўвядзенне, як фінансаванне перадвыбарных кампаній кандыдатаў за кошт іх фондаў.

 

—Для гэтага павялічваецца ў тры разы гранічны памер выбарчага фонду кандыдата ў прэзідэнты з 3 тыс. да 9 тыс. базавых велічынь. Цяпер гэта сума складае Br1 млрд 620 млн або каля $105 тысяч, —адзначыла Лідзія Ярмошына.
Пры гэтым знята абмежаванне памеру грашовых сродкаў, якія можа ўнесці ў фонд сам прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду. "Цяпер кандыдат зможа цалкам за кошт сваіх уласных сродкаў прафінансаваць увесь выбарчы фонд, сваю агітацыйную кампанію. Раней ён мог уносіць у склад асабістага фінансавага фонду не больш за 50 базавых велічынь",—растлумачыла старшыня ЦВК.

 

Звернута ўвага, што фонды дазволена фарміраваць ужо з моманту рэгістрацыі ініцыятыўных груп для фінансавання расходаў па зборы подпісаў. 
Згодна з Канстытуцыяй, Прэзідэнт Беларусі выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў і ўступае на пасаду пасля прынясення прысягі. Прэзідэнцкія выбары прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней як за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней як за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прынёс прысягу 21 студзеня 2011 года, адпаведна чарговыя выбары павінны адбыцца не пазней за нядзелю 15 лістапада 2015 года.
Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў краіне не менш за дзесяць гадоў непасрэдна перад выбарамі. Не мае права быць кандыдатам у прэзідэнты грамадзянін з судзімасцю. Кандыдаты вылучаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці не менш за 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. Пры гэтым ініцыятыўная група павінна налічваць не менш як 100 чалавек. Рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты праводзіць ЦВК. Яна пачынаецца за 35 дзён і завяршаецца за 25 дзён да выбараў. Кандыдат мае права мець да 30 давераных асоб, якія дапамагаюць у правядзенні выбарчай кампаніі, вядуць агітацыю і прадстаўляюць яго інтарэсы ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб'яднаннямі, выбаршчыкамі і ў выбарчых камісіях.


Кандыдаты маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды для фінансавання расходаў па перадвыбарнай агітацыі ў памеры, не большым за 9 тыс. базавых велічынь. Фонды могуць фарміравацца за кошт уласных грашовых сродкаў кандыдата, добраахвотных ахвяраванняў грамадзян Рэспублікі Беларусь і юрыдычных асоб. За кошт сродкаў гэтых выбарчых фондаў можна вырабляць агітацыйныя друкаваныя плакаты, лістоўкі і іншыя матэрыялы. У сваю чаргу ЦВК вырабляе агульныя плакаты з біяграфічнымі дадзенымі аб кандыдатах, а таксама інфармацыйныя матэрыялы аб іх для накіравання выбаршчыкам.
Перадвыбарная агітацыя можа праходзіць на сходах, мітынгах, у сродках масавай інфармацыі. Для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па ўзгадненні з выбарчымі камісіямі вызначаюць і бясплатна прадастаўляюць памяшканні. Акрамя таго, кандыдаты і іх давераныя асобы маюць права праводзіць у спрошчаным паведамляльным парадку масавыя мерапрыемствы (сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванне) для агітацыі ў месцах, вызначаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па ўзгадненні з выбарчымі камісіямі.


Зацверджаны каляндарны план па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі. Ён складаецца з сямі раздзелаў. У прыватнасці, у адным з іх сказана, што мясцовыя ўлады павінны да 17 ліпеня вызначыць месцы, дзе забаронены збор подпісаў. Да гэтай жа даты неабходна здаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў, які пройдзе з 23 ліпеня па 21 жніўня. Пры гэтым сакратар ЦВК Мікалай Лазавік удакладніў, што да 23 ліпеня пікеты не лічацца перадвыбарнымі і іх правядзенне будзе рэгулявацца законам аб масавых мерапрыемствах.
Збор подпісаў на перадвыбарных пікетах не за вылучэнне кандыдата, а з нейкай іншай мэтай, лічыцца супрацьзаконным, за што прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.


Пытанне аб стварэнні выбарчых участкаў павінна вырашыцца не пазней за 9 жніўня. Спісы грамадзян, якія маюць права галасаваць, трэба скласці да 25 верасня.
Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 6 па 15 верасня, а да 26 верасня на выбарчых участках будуць вывешаны плакаты з біяграфічнымі дадзенымі кандыдатаў.
Запрашэнне прыняць удзел у выбарах грамадзяне атрымаюць не пазней за 30 верасня.
Да 22 ліпеня будуць утвораны тэрытарыяльныя выбаркамы, а да 26 жніўня—участковыя. З 22 жніўня па 5 верасня—тэрмін падачы ў ЦВК дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў. Не пазней за 5 верасня абласныя і Мінская гарадская камісіі падвядуць вынікі збору подпісаў па кожнай кандыдатуры на сваіх тэрыторыях і прадставяць гэтыя вынікі ў Цэнтрвыбаркам.


Датэрміновае галасаванне пройдзе з 6 па 10 кастрыч-ніка.
ЦВК зацвердзіў склад назіральнага савета па кантролі за агітацыяй у СМІ, у які ўвайшлі: галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч, генеральны дырэктар агенцтва "Мінск-навіны" Кацярына Дубінская, першы намеснік галоўнага рэдактара газеты "Советская Белоруссия" Міхаіл Лябедзік, першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марат Маркаў, галоўны рэдактар газеты "Белорусская нива" Сяргей Міховіч, адказны сакратар Беларускага саюза журналістаў Сяргей Сверкуноў. Менавіта гэты кансультацыйны орган, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, "змякчае дэманізацыю дзеянняў ЦВК, калі прымаюцца тыя ці іншыя жорсткія меры".


Скаргі ў савет наконт тых ці іншых публікацый СМІ, якія закранаюць інтарэсы прэтэндэнтаў у кандыдаты, можна падаваць з самага пачатку выбарчай кампаніі.
Адзін выбаршчык можа падпісацца за вылучэнне любой колькасці кандыдатаў, але за пэўнага чалавека подпіс можна паставіць толькі адзін раз. Калі ж падпісацца за аднаго прэтэндэнта два разы і больш, то такія подпісы будуць прызнаны несапраўднымі. Лідзія Ярмошына нагадала, што подпісы будуць збіраць з 23 ліпеня на пікетах, па месцы работы і дома.


Па матэрыялах БелТА падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.
 


 (галасоў: 3)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar