У рамках выканання канцэпцыі забеспячэння бяспекі дарожнага руху, а таксама патрабаванняў кіраўніка дзяржавы аб зніжэнні колькасці загінулых у дарожна-транспартных здарэннях, 2007 год быў аб’яўлены Годам бяспекі дарожнага руху. Яго асноўнай мэтай было зніжэнне ахвяр у ДТЗ мінімум на 100 чалавек, так называемая праграма “Мінус 100”. Прынятыя меры дазволілі тады паменшыць колькасць ахвяр на 208 чалавек. Вось таму прынята рашэнне прадоўжыць работу ў гэтым напрамку. І 2009 год прайшоў пад дэвізам “Я захаваю жыццё”, 2010-ы—“Разам за бяспеку на дарогах!” Як вынік, па адносінах да ўзроўню смяротнасці ў 2006 годзе захаваны 572 жыцці.
Новая праграма на 2011-ы год—“Узаемаразуменне”. Яна акумуліруе ўсё лепшае з выпрабаваных форм і метадаў прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму і заклікана выйсці на больш эфектыўны і якасны ўзровень узаемадзеяння і комплекснага вырашэння праблем, кансалідаваць намаганні ўсіх зацікаўленых ведамстваў, арганізацый і шырокой грамадскасці (кожнага з нас) для фарміравання ўстойлівай законапаслухмянасці, змянення свядомасці ўдзельнікаў дарожнага руху ў плане павагі і ўзаемадапамогі, павышэння вадзіцельскай культуры, выхавання нецярпімасці да агрэсіўных паводзін і парушальнікаў правілаў дарожнага руху.
Праграма “Узаемаразуменне” дае магчымасць кожнаму ўдзельнічаць у навядзенні і падтрыманні парадку на дарогах не толькі захаваннем правілаў руху, але і выражэннем асабістай пазіцыі і занепакоенасці. Мяркуецца стварэнне нібы негалоснай добраахвотнай дружыны—партнёраў ДАІ.
Асаблівая ўвага будзе звернута на прыцягненне да ўдзелу ў праграме найбольш неабароненай катэгорыі ўдзельнікаў руху, якая цяжка паддаецца навучанню,—пешаходаў.
Рэалізацыя мер па павышэнню дысцыпліны вадзіцеляў і пешаходаў, забеспячэнне іх узаемаразумення і паважлівых адносін адзін да другога з’яўляецца галоўнай, жыццёваважнай задачай зніжэння дарожна-транспартнага траўматызму.
Асноўныя мерапрыемствы аб’яднаны ў 10 розных напрамкаў, задача якіх — фарміраванне ўстойлівай грамадскай свядомасці пра недапушчальнасць парушэнняў правілаў дарожнага руху. Натуральна, што выхаваўча-прафілактычная работа выходзіць на першы план.
Спадзяёмся, што сумеснымі намаганнямі мы зможам сфарміраваць узаемаветлівыя і бяспечныя паводзіны на дарозе.
М. ШАМЁНАК,
начальнік аддзялення ДАІ.