Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » У рэспубліцы » 4 сакавіка —Дзень міліцыі
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
4-03-2011, 13:03 Навіны » У рэспубліцы  ] • 4 сакавіка —Дзень міліцыі   |  
 
Назва:      

Са святам!

4 сакавіка —Дзень міліцыі
Работнікі міліцыі адзначаюць сваё прафесійнае свята з добрым настроем. У аддзеле ўнутраных спраў шмат супрацоўнікаў, якія дасягнулі станоўчых вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці, з’яўляюцца прыкладам для іншых. Да ліку такіх адносяцца ўчастковыя Аляксей Мікалаевіч Каланда, Аляксандр Іванавіч Курдутаў, Сяргей Сяргеевіч Матэленак.

Так, А. М. Каланда абслугоўвае тры гаспадаркі раёна, Міёрскі сельсавет і частку Туркоўскага. Асабіста ім раскрыты два злачынствы па лініі крымінальнага вышуку, выяўлены два злачынствы прэвентыўнага характару (пагроза забойствам), накіравана 5 чалавек у ЛПП, складзена 295 адміністрацыйных пратаколаў, выяўлены 3 факты незаконнага абароту спіртаўтрымліваючай вадкасці, адабрана 650 літраў самагонкі і бражкі. Аляксей Мікалаевіч з’яўляецца лепшым настаўнікам па выхаванню маладога пакалення. Ён на пасадзе ўчастковага інспектара знаходзіцца ўжо больш 20 гадоў.

Сярод супрацоўнікаў крымінальнага вышуку вылучаюцца маёры Іван Іванавіч Астапковіч, Аляксей Аляксеевіч Сушко, Алег Леанідавіч Жук, на рахунку якіх вялікая колькасць раскрытых злачынстваў. Напрыклад, Астапковіч асабіста за 2010 год раскрыў 7 злачынстваў, прымаў непасрэдны ўдзел у раскрыцці яшчэ больш 30. Ім адшуканы два злачынцы, 2 чалавекі, якія прапалі без вестак і 20 асоб, што адносяцца да ліку дзяржзапазычаннікаў, неплацельшчыкаў аліментаў, абавязаных.

За мінулы год дзяржаўтаінспекцыя дасягнула станоўчых вынікаў па прафілактыцы аварыйнасці на дарогах і зніжэнні дарожна-транспартных здарэнняў. Добрыя вынікі ў рабоце прадэманстравалі Аляксандр Мікалаевіч Капусцін, Уладзіслаў Пятровіч Кавалеўскі, Аляксандр Іванавіч Ціхановіч, якія абслугоўваюць аддалены ўчастак раёна — Дзісенскую зону.

Дзяжурную часць узначальвае прафесіянал сваёй справы маёр Уладзімір Віктаравіч Зарудніцкі. Варты станоўчай характарыстыкі старшы аператыўны дзяжурны Сяргей Пятровіч Міхайлаў. Добра зарэкамендавалі сябе памочнік дзяжурнага Генадзь Віктаравіч Турзёнак і міліцыянер-вадзіцель дзяжурнай службы Валерый Мікалаевіч Хмельнік.

Да ліку адказных супрацоўнікаў ізалятара часовага ўтрымання грамадзян, што заключаны пад варту, адносіцца Павел Ільдэфонсавіч Аніська, які летась прыбыў у наш калектыў і ўжо праявіў сябе добрасумленным службоўцам.

Старанна выконваюць ускладзеныя абавязкі ў аддзяленні папярэдняга расследавання следчы Алеся Віктараўна Батура, дазнаўцы Уладзімір Андрэевіч Матэленак, Аляксандр Леанідавіч Валеўка. Дарэчы, А. Л. Валеўка па выніках 2010 года двойчы заахвочваўся грашовай прэміяй, мае ўдзячнасць ад начальніка УУС аблвыканкама. Усе крымінальныя справы (а іх 37) разгледжаны ў тэрмін, якасна і на высокім прафесійным узроўні.

Спартыўны гонар аддзялення адстойвалі не раз Уладзімір Андрэевіч Матэленак, Алег Леанідавіч Жук, Яўген Аляксандравіч Кажан, Алег Генадзьевіч Сцепулёнак. Летась Я. А. Кажан заняў першае месца па лёгкай атлетыцы, быў адзначаны кубкам.

Наогул, цяжка пералічыць усіх дастойных супрацоўнікаў міліцыі, іх шмат. Да святочнай даты выказваем словы ўдзячнасці і віншаванне ветэрану Генадзю Паўлавічу Дзямешку, які, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, працягвае займаць актыўную жыццёвую пазіцыю. Шчырыя віншаванні адрасуем ветэранам унутраных спраў Раману Браніслававічу Фурсу, Анатолю Анатольевічу Кунцэвічу, Віктару Мар’янавічу Букісу, Вадзіму Францавічу Гайбовічу, Сяргею Мікалаевічу Драбу і многім іншым.

Паважаныя ветэраны і супрацоўнікі органаў унутраных спраў, кіраўніцтва і асабовы састаў РАУС віншуюць вас са святам. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнага аптымізму і даўгалецця.

На здымку: Г.В. Турзёнак і С. П. Міхайлаў.

М. БАРАДУЛІН,
начальнік Міёрскага РАУС;
А. П. ЧАПУЛЁНАК,
намеснік начальніка РАУС.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar