> У рэспубліцы > Гордимся и помним

Гордимся и помним


9-05-2012, 08:50. : gazeta

Гордимся и помним Паважаныя жыхары Міёршчыны!

Дарагія ветэраны!

Наступіў самы светлы і велічны для кожнага дзень — Дзень Перамогі — свята светлага смутку і трыўмфуючай радасці ўрачыстасці, свята са слязамі на вачах.

 

Праходзяць дзесяцігоддзі, мяняюцца пакаленні, але Перамога 1945-га года —сімвал нацыянальнай гордасці воінскай славы — і сёння яшчэ раз напамінае нам аб адзінстве народаў, аб тым, якой цаной заваяваны мір на Зямлі, і што давялося перажыць людзям у той суровы час.

9 мая — гэта дзень агульнай Памяці. Ён залатымі літарамі ўпісаны ў летапіс нашай краіны. І мы не проста нашчадкі Вялікай Перамогі. Мы ўсе — яе дзеці. Свяшчэнны абавязак кожнага з нас — памятаць пра тых, хто ішоў насустрач смерці ў баях у імя выратавання Радзімы, пра тых, хто сваёй гераічнай працай у тыле набліжаў доўгачаканую Перамогу.

 

Напярэдадні свята самыя цёплыя віншаванні і словы ўдзячнасці мы адрасуем, перш за ўсё, ветэранам — франтавікам, працаўнікам тылу, малалетнім вязням, сем’ям загінуўшых — усім, хто на сваіх плячах вынес нягоды ваеннага ліхалецця. Ваша самаадданасць і адданасць Радзіме будуць вечна служыць яркім прыкладам для ўсіх наступных пакаленняў.

 

Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту і святочнага настрою.

Сардэчныя віншаванні і словы ўдзячнасці ўсім, хто свята захоўвае памяць пра мужоў, бацькоў, дзядоў і прадзедаў, якія не дажылі да 67-ай пераможнай вясны.

Жадаем усім жыхарам раёна здароўя, радасці, шчасця і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!

Няхай неба заўсёды будзе бязвоблачным і мірным, а кожны новы дзень прыносіць толькі радасць.

Са святам! З Днём Перамогі!

 

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённы савет ветэранаў.

Райваенкамат.