> У рэспубліцы > Детям — кресла, колёсам — зимние шины

Детям — кресла, колёсам — зимние шины


24-01-2015, 16:29. : gazeta

 Патрабаванні да перавозкі дзяцей у легкавых аўтамабілях, а таксама асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху падкарэкціраваны зменамі ў Правілах дарожнага руху, якія ўступілі ў сілу з 16 студзеня 2015 года.

 

Згодна з пунктам 178 артыкула 23 ("Перавозка пасажыраў"), дзяцей у легкавым аўтамабілі трэба перавозіць, выкарыстоўваючы:
*утрымлівальныя прыстасаванні для дзяцей ва ўзросце да 5 год, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці;
*утрымлівальныя прыстасаванні, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншыя сродкі (бустэры, спецыяльныя падушкі для сядзення, дадатковыя сядзенні) для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 12 год, што дазваляюць прышпіліць юных пасажыраў з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку.
Без вышэйназванага абсталявання дазваляецца перавозіць непаўналетніх ва ўзросце да 12 год, калі рост дзіцяці перавышае 150 см, а таксама ў таксі.
Забаронена перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем утрымлівальных прыстасаванняў, спінка якіх павернутая да лабавога шкла, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі. Выключэнне складае выпадак, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.
У пункце 207-1 главы 26 абазначаны асноўныя палажэнні аб допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, іх тэхнічны стан, абсталяванне.
З 1 снежня да 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі — звыш 3,5 тоны, аўтобусы — да 5 тон належыць абсталяваць зімовымі шынамі. Яны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах і павінны адпавядаць патрабаванням часткі другой пункта 25 дадатка 4 да Правіл дарожнага руху. Шыны легкавых аўтамабіляў маюць астаткавую вышыню малюнка пратэктара менш за 1,6 мм, грузавых — 1 мм, аўтобусаў — 2 мм, матацыклаў і мапедаў — 0,8 мм.


Зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянелым ці заснежаным дарожным пакрыцці, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай унутры яе або знакамі "M+S", "M&S", "M.S", "M S" або "All seasons". Падчас эксплуатацыі на ўказаным пакрыцці астаткавая вышыня малюнка пратэктара менш за 4 мм.


Нормы астаткавай вышыні малюнка пратэктара шын для прычэпаў устанаўліваюцца аналагічна з нормамі для шын механічных транспартных сродкаў, у счэпцы з якімі яны ўдзельнічаюць у дарожным руху.


Шына лічыцца непрыдатнай для эксплуатацыі:
*калі з'явіўся адзін індыкатар зносу, размешчаны па дне канаўкі пратэктара;
*пры раўнамерным зносе або два індыкатары ў кожным з двух сячэнняў — пры нераўнамерным зносе бегавой дарожкі.
Дзмітрый МАХАНЬКОЎ, выконваючы абавязкі старшага дзяржаўтаінспектара.