> У рэспубліцы > Деноминация белорусского рубля: нулей меньше — удобства больше

Деноминация белорусского рубля: нулей меньше — удобства больше


11-11-2015, 11:08. : gazeta
Указам №450 прадугле-
джана з 1 ліпеня 2016 года 
правесці дэнамінацыю беларускага рубля: цяперашнія банкноты ўзору 2000 года будуць заменены на новыя грошы ўзору 2009 года ў суадносінах 1:10000. А калі сказаць прасцей, наша валюта "згубіць" чатыры нулі.

Деноминация белорусского рубля: нулей меньше — удобства больше Указам №450 прадугледжана з 1 ліпеня 2016 года  правесці дэнамінацыю беларускага рубля: цяперашнія банкноты ўзору 2000 года будуць заменены на новыя грошы ўзору 2009 года ў суадносінах 1:10000. А калі сказаць прасцей, наша валюта "згубіць" чатыры нулі.

 

Баяцца дэнамінацыі і бегаць па банках ці магазінах не варта. З 1 ліпеня да 31 снежня 2016 года новыя і старыя грошы будуць выкарыстоўвацца адначасова і без абмежаванняў. На працягу наступных пяці гадоў—з 1 студзеня 2017 года да 31 снежня 2021 года—старыя купюры можна будзе памяняць на новыя ў любой суме таксама без абмежаванняў і спагнання камісійнага збору. Аднак з 1.01.2017 да 31.12.2019-га абмен ажыццяўляецца ў банках і іншых крэдытна-фінансавых арганізацыях, а потым—у Нацбанку. Толькі пасля 1 студзеня 2022 года старыя купюры стануць несапраўднымі. 


Нацбанк запэўнівае, што дэнамінацыя не зробіць негатыўнага ўплыву на пакупніцкую здольнасць беларускага рубля і курс нацыянальнай валюты. Цэны на тавары і паслугі з 1 ліпеня 2016 года будуць проста пералічвацца з улікам маштабу дэнамінацыі. Такім жа чынам пералічаць зарплаты, пенсіі, стыпендыі, рахункі ў банках. На першым часе, каб пакупнікам было лягчэй прывыкаць да змен, будуць указвацца адначасова дзве цаны—старая і новая.


У абарачэнне намечана ўвесці манеты вартасцю 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі. Купюры будуць выпушчаны наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў. Іх узоры ўжо размешчаны ва ўсіх рэспубліканскіх газетах.


Па матэрыялах друку падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.