Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Навіны » У свеце » Наша Ельня
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-01-2012, 14:28 Навіны » У свеце  ] • Наша Ельня   |  
 
Назва: нет заглавия на бел языке      

Наша Ельня

 

Наша Ельня 2 лютага — Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня” ў 2002 годзе атрымаў статус Рамсарскай тэрыторыі, гэта значыць, водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння, дарэчы, адзін з першых у Беларусі. Усяго падобных аб’ектаў у нашай краіне 9, нават вядомы Бярэзінскі запаведнік атрымаў такі статус толькі летась.

 

У нашым раёне знаходзіцца яшчэ адзін рэспубліканскі заказнік — гэта Балота Мох плошчай 4,6 тыс. гектараў. Ён не менш цікавы, але недастаткова вывучаны.

 

У рамках святкавання 10-годдзя адміністрацыя ДПУ “Ельня” сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі і ўстановамі плануе правесці шэраг мерапрыемстваў. Так, 2 лютага адбудзецца адукацыйная акцыя ў рамках сумеснага праекта             ЕС/ПРААН “Садзеянне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь”. На базе трох гарадскіх і дзвюх іншых школ раёна пройдзе адначасова 5 адкрытых урокаў з удзелам прадстаўнікоў праекта, райвыканкама, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аддзела адукацыі. 11 лютага адміністрацыя заказніка сумесна з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” правядзе сустрэчу з захавальнікамі балота Ельня.

 

Што такое “Ельня” сёння? Гэта 25,3 тыс. гектараў балота, дзе пачынаюцца тры ракі. Сілу ім даюць дажджы, снег і грунтовыя воды. Цэнтральная частка масіву ўзвышаецца над ускраінамі на 7 метраў, калі сказаць проста — гэта вялізны пагорак, на якім знайшлося месца больш чым сотні вялікіх і малых азёр, што з’яўляюцца рэшткамі колішняга аднаго вялікага вадаёма.

 

Унікальнасць балота ў тым, што яно дае прытулак практычна ўсім відам раслін і жывёл, якія характэрны для верхавых балот Еўропы. Гэта, як правіла, рэлікты, што засталіся з часоў апошняга ледавіка. Тут сустракаецца 405 відаў раслін, з якіх 16 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі — карлікавая бяроза, марошка, чарамша, хахлатка і інш. Заказніку ў 2005 годзе прысвоены міжнародны статус “Ключавая батанічная тэрыторыя”.

Фаўна таксама багатая і разнастайная — 327 відаў, у тым ліку 31 уключаны ў Чырвоную кнігу. Гэта жужаліца рашотчатая, чарназобая гагара, арлан-белахвост, змеяед, белая курапатка, беркут, барсук...

 

Яшчэ адна ўнікальнасць заказніка — яго выключная важнасць як асноўнага месца для адпачынку гусей і журавоў у час міграцыі. Жыццё каля 20 тыс. птушак залежыць ад існавання гэтага балота. Таму Ельня мае міжнародны статус “тэрыторыі, важнай для птушак” (з 1981 г.).

 

Але мы абавязаны памятаць, што прыродныя комплексы заказнікаў “Ельня” і “Балота Мох” вельмі баяцца непрадуманага ўмяшальніцтва чалавека. Гэта пажары, браканьерства, бяздумна праведзеная меліярацыя.

Для захавання буйнейшага ў Еўропе верхавога балота праводзіцца актыўная работа на мясцовым, дзяржаўным і міжнародным узроўнях.

 

І. БАРОК,

дырэктар ДПУ “Ельня”.

 

 

 

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar