Адкрыццё трэцяга працоўнага семестра “Студэнцкае лета — 2011” праводзілася ў рэспубліцы 28 красавіка ў рамках акцыі “Моладзь — дзецям”. Прымалі ўдзел у ім студэнты і старшакласнікі. У райцэнтры акцыя распачалася ўрачыстай лінейкай. Выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур акрэсліла мэты і задачы мерапрыемства, азнаёміла з імі актывістаў. Потым валанцёрскі атрад СШ №2 накіраваўся ў двор дома 23, што па вуліцы Дзяржынскага. Пры падтрымцы УП ЖКГ, якое выдзеліла фарбу, школьнікі займаліся рэканструкцыяй дзіцяча-юнацкай пляцоўкі. Абноўленыя вясёлымі колерамі турнікі, футбольныя вароты і лавачкі шчыра запрашаюць дзятву да гульняў і забаў.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.