Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Юныя журналісты
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-05-2011, 10:54 Моладзь / Год моладзі  ] • Юныя журналісты   |  
 
Назва:      

У Язненскай школе-садзе з красавіка пачаў працаваць гурток "Юны журналіст". Узнік ён па ініцыятыве кіраўніка мясцовага аб'яднання "Вера. Надзея. Любоў" Саламеі Антонаўны Сіняўскай, якая і з'яўляецца каардынатарам гэтай групы дзяцей. 12 чалавек з чацвёртага, пятага і шостага класаў, зацікаўленыя словатворчасцю, сабраліся пасля ўрокаў на першыя заняткі.
Напачатку Саламея Антонаўна распавяла пра тое, як узнікла задумка наконт стварэння гуртка, затым уручыла першы падарунак юным творцам—бясплатную падпіску на часопіс "Бярозка", рэдактарам якога з'яўляецца наша зямлячка, вядомая пісьменніца Алена Масла. Яна абяцала ў будучым наведваць школьнікаў і праводзіць заняткі. Кіруе ж гуртком настаўніца беларускай мовы і літаратуры Святлана Леанідаўна Кабяк.


На першай сустрэчы, якую праводзіла карэспандэнт раёнкі Вольга Вішнеўская, дзеці знаёміліся з гісторыяй узнікнення журналістыкі, бо каб ствараць нешта новае, трэба быць у курсе мінулых падзей. На пытанні, якія сучасныя перыядычныя выданні ведаюць і чытаюць, адказы сыпаліся градам. Гэта дадавала ўпэўненасці, што на заняткі сабраліся зацікаўленыя прэсай вучні. Тут жа намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Людміла Зыгмундаўна Жойдзік прапанавала напісаць і сачыненне на наступныя заняткі гуртка "Маё любімае выданне".

Каб праверыць творчыя здольнасці, атрымалі вучні заданне і ад карэспандэнта. Трэба было апісаць за некалькі хвілін галінку вярбы, якая была ў іх перад вачыма. Жанры выкарыстоўвалі розныя: хто напісаў невялікі вершык, іншы ўзгадаў нейкую падзею ці гісторыю, звязаную з галінкай і пушыстымі коцікамі. Асацыяцыі і фантазія выкладаліся акуратным почыркам на чыстым аркушы паперы. Творы чытайце ў «Ручайку».
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar