Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Брэйн-рынг
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-05-2011, 10:58 Моладзь / Год моладзі  ] • Брэйн-рынг   |  
 
Назва:      

У РДК прайшоў міжраённы турнір па інтэлектуальнай гульні "Брэйн-рынг" у дзвюх падгрупах: працоўная моладзь сельгаспрадпрыемстваў і асобна іншых аргані-зацый. Удзельнічалі ў ім чатыры раёны: Верхнядзвінскі, Браслаўскі, Міёрскі і Шаркаўшчынскі.

Гульня праходзіла па кругавой сістэме. Адначасова змаганне ішло паміж дзвюма камандамі. Пытанні задаваліся на розныя тэмы, даволі няпроста было вызначыць гісторыю паходжання ўстойлівых выразаў, а таксама адгадаць выказванні, хто з вядомых людзей іх выкарыстоўваў. Сачыла за правільнасцю адказаў кампетэнтнае журы ў складзе выконваючай абавязкі першага сакратара РК ГА БРСМ Марыны Паўлаўны Кашкур, начальнікаў аддзелаў па справах моладзі Верхнядзвінскага раёна Ірыны Генадзьеўны Ушаковай і з Шаркаўшчынскага — Ігара Апанасавіча Іванова.

У складзе зборнай каманды нашага раёна ад сельскагаспадарчых прадпрыемстваў выступалі Ірына Свяцкая (ААТ "Папшулі"), Валянціна Калеснік (ААТ "Чэрасы"), Яўген Цярэшка і Кацярына Самуль (ВУПКУ "Міёрскі") і Кацярына Чарвінская (Міёрскае ПСП), ад іншых арганізацый у зборную ўваходзілі ад аддзела адукацыі Юлія Вітко і Антон Ермалёнак, з санаторыя "Расінка" — Алег Альхімовіч, Аляксандр Балтрукевіч, Максім Гардзевіч і Аляксандр Латышкевіч з РВЭС.
Калі пад час гульні каманды не маглі даць адказ, пытанне пераходзіла да гледачоў. За правільны варыянт эрудыт з залы атрымліваў прыз.
Журы падвяло вынікі. На першым месцы сярод сельскагаспадарчых каманд аказаўся Шаркаўшчынскі раён, а на другім — Міёрскі. Сярод арганізацый мацнейшымі сталі інтэлектуалы з Браслава, за імі моладзь Верхнядзвінска і Шаркаўшчыны. Абсалютным лідэрам па правільных адказах стала Яўгенія Субота (Браслаўскі раён), яна ж пераможца і ад арганізацый, а ад сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — Вадзім Мядзелец (Шаркаўшчынскі раён).
Камандам-пераможцам уручаны граматы ад РК ГА БРСМ і прызы ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.

Аддзел па справах моладзі выказвае шчырую падзяку за падтрымку пры падрыхтоўцы да мерапрыемства работнікам раённай цэнтральнай бібліятэкі Вользе Аляксандраўне Федуковіч і Таццяне Міхайлаўне Цыцылінай.
Дзмітрый РАДЗІХОЎСКІ.

 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar