Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Пад спевы птушак нараджаюцца карціны
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
23-06-2011, 15:53 Моладзь / Год моладзі  ] • Пад спевы птушак нараджаюцца карціны   |  
 
Назва:      

Пад спевы птушак нараджаюцца карціны
Вучні першага-чацвёртага класаў мастацкага аддзялення школы мастацтваў цяпер праходзяць практычнае навучанне на пленэры. Летнія сонечныя дні выдатна падыходзяць для працы юных мастакоў на паветры. Хлопчыкі і дзяўчынкі размясціліся на беразе возера і на аглядавай пляцоўцы паўвострава.

Пад кіраўніцтвам Баляслава Часлававіча Чарняўскага старэйшыя і Наталлі Эдуардаўны Даргель малодшыя юныя мастакі малююць розныя карціны. Ідуць ад простага да больш складанага: ад травы і ствала да дрэва ў пейзажы, будынкаў. Цудоўныя эцюды, замалёўкі, накіды выходзяць з-пад пэндзаля, вугаля, алоўка.
Цеснае супрацоўніцтва з дзіцячай раённай бібліятэкай дае цяпер добрую магчымасць перыядычна мяняць выставу карцін. Работы з пленэра таксама ў хуткім часе можна будзе пабачыць ва ўтульнай зале.

Баляслаў Часлававіч адзначае, што заняткі на пленэры — вельмі важны момант для развіцця мастацкіх здольнасцяў вучняў, бо даюць вялікі эфект у плане майстэрства. Развіваецца назіральнасць, колерабачанне і знаходжанне пэўных адценняў.

Пад спевы птушак нараджаюцца карціны
Трэба адзначыць, што першы клас добрасумленна і дружна наведвае заняткі. Стараюцца — гэта бачна па работах, — падкрэсліваюць выкладчыкі. Сярод старэйшых вылучаюцца майстэрствам работы Машы Ставінскай, Ані Мяніцкай, Дашы Ермаковіч. У перспектыве — гэта будучыя мастакі.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.



 (галасоў: 2)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar