Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Мары збываюцца, калі захацець
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-10-2011, 16:00 Моладзь / Год моладзі  ] • Мары збываюцца, калі захацець   |  
 
Назва:      

Мары збываюцца, калі захацець Уладзіслаў Кліпацкі да 9-га класа вучыўся ў СШ №3, а сёння — навучэнец Віцебскага кадэцкага вучылішча, якое знаходзіцца ў Лужасна (з гэтага года Лужаснянская гімназія атрымала новы статус). Уладзіслаў, як  і большасць хлопчыкаў, з малых гадоў захапляўся футболам: бегаў на стадыён глядзець як гуляюць старэйшыя, сачыў за спартыўнымі падзеямі па тэлебачанні, з аднагодкамі бавіў час вечарамі на полі з мячом.

 

У падлеткавым узросце пачаў наведваць секцыю па футболу ў ДЮСШ. Узгадваў, як ездзілі на розныя спаборніцтвы з трэнерам Вячаславам Васільевічам Богушам. Адно з апошніх, якое праходзіла вясной, асабліва запомнілася, бо на вобласці тады занялі другое месца, абыграўшы Лужаснянскую каманду, якая праводзіць сустрэчы з  футбалістамі з клуба БАТЭ.

 

Увогуле, Віцебскае кадэцкае вучылішча мае два накірункі: спартыўны і гуманітарны. Мара паступіць туды не пакідала Уладзіслава амаль два гады. Здаваць «экзамены» ездзіў з сябрам Аляксандрам Пяткевічам яшчэ пасля восьмага класа. Мэтанакіравана хлопцы пайшлі на іспыты гэтым летам, калі атрымалі базавую адукацыю.

 

Амаль два тыдні праходзілі здачы розных нарматываў, віцебская медкамісія праверыла здароўе хлопцаў. У пачатку жніўня патэлефанаваў адзін з выкладчыкаў вучылішча і паведаміў радасную навіну, што яны залічаны. Выпрабаванні прайшлі паспяхова, і мара Аляксандра і Уладзіслава збылася, цяпер вучацца ў адной групе.  Ва ўрачыстай абстаноўцы 1 верасня адбылося пасвячэнне ў кадэты. Святар іх благаславіў на няпросты шлях навукі.

 

— Вучыцца цікава, два разы на дзень праводзяцца спартыўныя трэніроўкі, асвойваем і агульнаадукацыйныя прадметы. Распарадак дня падобны на армейскі — пад’ём у 7.00, а адбой у 22.00, адводзіцца некалькі гадзін на выконванне дамашніх заданняў, — дзеліцца ўражаннямі Уладзіслаў.

 

Яго малодшы брат Віктар таксама ў гэтым годзе працягвае вучобу ў іншым месцы — у Полацкім кадэцкім вучылішчы. Займаецца ў дзевятым класе і таксама выбраў спартыўны накірунак.

Падтрымлівае Уладзіслава і Віктара ва ўсіх справах самы дарагі чалавек, нязменны сябра і першы дарадца, педагог па адукацыі — іх маці Жанна Францаўна Кліпацкая. Каб быць бліжэй да сваіх кадэтаў, тым больш, што малодшаму пакуль не выдзелілі месца ў інтэрнаце, пераехала ў Полацк, дзе і працягвае сваю настаўніцкую працу ў адной з сярэдніх школ горада.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar