Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » К хорошей цели
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
3-03-2012, 15:06 Моладзь / Год моладзі  ] • К хорошей цели   |  
 
Назва: Да добрай мэты      

К хорошей цели У актавай зале СШ №2 паўнютка старшакласнікаў. Разам з настаўнікамі і класнымі кіраўнікамі яны ўдзельнічалі ў сустрэчы на тэму “Асацыяльныя паводзіны і праблемы насілля”. Мерапрыемства праводзілася па ініцыятыве ЦРБ, ад якой выступала інструктар-валеёлаг Ганна Віктараўна Ліскова. Яе і гасцей — начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрыя Уладзіміравіч Радзіхоўскага, участковага інспектара ІСН Андрэя Міронавіча Ільніцкага і прадстаўніка праваслаўнай царквы Алу Мікалаеўну Кавалёнак — вітаў дырэктар школы Уладзіслаў Часлававіч Кашкур, а прадставіла іх псіхолаг Валянціна Францаўна Слізень. 

                                                                                                                   

Тэма сучасная і дастаткова актуальная, таму што “насілле” падразумяваецца не толькі цялеснае, але перш за ўсё псіхалагічнае, што па праву можна лічыць нават і самым распаўсюджаным. Што да школьнага жыцця, то гэта крыўдныя мянушкі, замкнёнасць, выкліканая псіхалагічным дыскамфортам у класе — непрыняцце аднагодка, пастаянныя іранічныя смяшкі і г. д. Бываюць сітуацыі, калі чалавеку проста патрэбна дапамога і ўзаемападтрымка. Ганна Віктараўна прывяла статыстыку: за мінулы год у тры разы вырасла колькасць зваротаў да псіхолага, а значыць праблема набірае абароты.

 

Прыкладаў інструктар-валеёлаг прыводзіла шмат. Вось некаторыя з іх. Здараецца, што сям’я пераехала ў іншае месца, а іх дзіця прыходзіць у новы клас, дзе даўно сфарміраваліся свае прыярытэты і законы. Адаптацыя займае не адзін дзень. У калектыве, дзе, здавалася б, усе кропкі над “і” пастаўлены, з’яўляецца новы чалавек, да яго прыглядаюцца, і напачатку ён — чужак. Тут павінен папрацаваць класны кіраўнік, каб “навічок” уліўся ў сяброўскую атмасферу аднагодкаў. Канешне, важна і як ён сам сябе на першых момантах зносінаў паставіць.

На жаль, як паказвае практыка, многія комплексы, што склаліся ў чалавека з дзяцінства, затым суправаджаюць і шкодзяць яму праз усё жыццё. “Бандыт”, “мамін сынок”, “задзіра”, як вынік — некалькі лепшых гадоў жыцця праводзяць у турме, няма самастойнасці ў вырашэнні важных пытанняў, замкнёнасць і злосць становяцца галоўнымі рысамі характару.… “Самарэалізуюцца” некаторыя і праз правапарушэнні, такім чынам хочуць даказаць сваю сілу.

 

Андрэй Міронавіч Ільніцкі падрабязна расказаў пра пакаранні, якія чакаюць правапарушальнікаў. Напрыклад, за паклёп прадугледжаны штраф у памеры адной базавай велічыні, якая пакуль 35 тысяч, а з 1 красавіка вырасце да 100. Лічыцца гэта адміністрацыйным правапарушэннем. Сюды ж адносяцца знявага, выкарыстанне ненарматыўнай лексікі, нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Калі пабоі значныя — падлетак нясе ўжо крымінальную адказнасць, якая прадугледжвае змяшчэнне ва ўстанову закрытага тыпу, у калонію, пастаноўку на ўлік у камісіі па справах непаўналетніх. Усё гэта будзе перашкаджаць паступленню ў сярэднюю і вышэйшую навучальныя ўстановы, атрыманню пэўных прафесій.

 

Фарміраванне чалавека як асобы адбываецца і залежыць не толькі ад тых, хто знаходзіцца вакол яго, але і ад таго, якія фільмы ён глядзіць. Зло, забойствы, нянавісць, жорсткасць з экрана перасяляюцца падсвядома ў гледача. Прыгадала тую важную акалічнасць Ала Мікалаеўна Кавалёнак. Шмат перадач і карцін, якія выхоўваюць дабрыню, міласэрнасць, вучаць абараняць слабейшых, дапамагаць іншым у цяжкую хвіліну. Чаму не выбраць іх? Вядомая запаведзь — “Любі так бліжняга, як самога сябе”. Што можна сказаць пра тых, хто курыць, спажывае спіртное і наркотыкі? Ці могуць яны нават сябе любіць? Безумоўна, не! Чалавек супраць сваёй жа істоты, паступова “разбураецца”. Існуе яшчэ стадны інстынкт, калі адзін паспрабаваў нешта нядобрае і прапанаваў другому. Хрысціянства вучыць, што кожны будзе адказваць за свае ўчынкі, а жартаваць са злом нельга, вельмі хутка яно зацягвае ў свае сеткі. Кожную магчымасць трэба выкарыстоўваць з добрай мэтай. Той жа інтэрнэт, дзе шмат рознай інфармацыі, мноства сайтаў, на якіх можна вучыцца дабру, чытаць павучальную літаратуру. Ала Мікалаеўна на заканчэнне заклікала маладых людзей не губляць сувязі са сваімі анёламі-ахоўнікамі.

 

Дзмітрый Уладзіміравіч Радзіхоўскі нагадаў, што найлепшыя сябры менавіта са школы. З імі перажываюцца першыя радасці і нягоды, часцей за ўсё такія добрыя адносіны захоўваюцца на ўсё жыццё.

Псіхолаг Валянціна Францаўна Слізень размову пра насілле закончыла павучальным мультфільмам “Бедная авечка”, каб настроіць аудыторыю на аптымістычны лад.

Падобныя мерапрыемствы прайшлі і ў астатніх школах райцэнтра. Вучні не толькі слухалі, але і задавалі пытанні, якія іх хвалююць.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar