Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Лагер “Дружба” атрад “БЭМС”
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-08-2010, 16:02 Моладзь / Год моладзі  ] • Лагер “Дружба” атрад “БЭМС”   |  
 
Назва:      

Лагер “Дружба” атрад “БЭМС”
З 23 да 31 ліпеня ля Новапагосцкай СШ быў разбіты невялікі палатачны гарадок. Гэта лагер “Дружба”, атрад “БЭМС” (што расшыфроўваецца—бадзёрыя, энергічныя, маладыя, сімпатычныя), арганізаваны РК ГА БРСМ. 30 дзяцей, з якіх толькі тры дзяўчынкі, адпачывалі і займаліся грамадскімі карыснымі справамі на працягу тыдня на прыродзе. З надвор’ем пашчасціла, хаця крыху ішоў дождж, але гэта ў параўнанні з атрыманымі эмоцыямі і зарадам энергіі,—увогуле нішто.

Начальнік лагера, першы сакратар РК ГА БРСМ Ірына Альдэфонсаўна Чарняўская адзначыла, што атмасфера калектыву адпавядала назве. Дружныя і актыўныя хлопцы і дзяўчаты адказна ставіліся і выконвалі кожны свае абавязкі, удзельнічалі ва ўсіх спартыўных і забаўляльных, грамадскіх мерапрыемствах. Выхавальнікамі з’яўляліся начальнік аддзела моладзі райвыканкама Дзмітрый Уладзіміравіч Радзіхоўскі і галоўны спецыяліст РК ГА БРСМ Анастасія Уладзіміраўна Пальчэўская.

У першы ж дзень і ў час вечара знаёмстваў вызначыўся актыў лагера: камандзір—Максім Пальчэўскі і яго намеснік Аляксандр Піскун, Уладзіслаў Пішчулёнак адказваў за арганізацыю фізкультурных мерапрыемстваў, культурна-масавая работа ўскладвалася на плечы Юліі Шурпік, Веры Рудзь і Дар’і Катлярэнка.
Удзень займаліся грамадска-карыснай працай: прыбіралі ля помніка, абеліска, а таксама месца адпачынку ля Новага Пагоста. Гэты факт меў павучальны характар: няўжо ж не сорамна старэйшым, якія дружнымі кампаніямі весела праводзіць час, што за імі прыбіраюць дзеці. (Шклянку гарэлкі выпіць могуць, а вось смецца прыбраць за сабой—рука не падымаецца. Жах!—заўвага аўтара). Ля школы, дзе размяшчаліся палаткі, хлопцы і дзяўчаты таксама сачылі за чысцінёй.
Лагер “Дружба” атрад “БЭМС”

Кожны вечар чымсьці запамінаўся. Мерапрыемства пад назвай “Самы дужы” само за сябе гаворыць, што з хлапечай паловы вызначалі самага моцнага. Вось дзе прыйшлося “папацець” на аджыманні, падцягванні і іншым. Да “Мінуты славы” кожная палатка—менавіта столькі ж было і каманд—рыхтавалася палову дня. Журы ад выступоўцаў патрабавала арыгінальны індывідуальны нумар. Трэба адзначыць, што ва ўсіх атрымалася даволі ўдала: спявалі перакладзеныя або толькі напісаныя “цёпленькія” песні, паказвалі розныя сцэнкі. Пасля самыя актыўныя ўдзельнічалі ў дыскатэцы. Ад душы павесяліліся ўсе на вечары гумару: жартоўныя песні, анекдоты, байкі і нават плёткі—адным словам, усе жанры вуснай народнай творчасці, якія толькі ўспомнілі адпачываючыя, знаходзілі тут прымяненне. Лірычную ноту ў адпачынак унёс вечар бардаўскай песні, тэмай якога была добра вядомая і любімая рознымі пакаленнямі кампазіцыя “Як цудоўна, што ўсе мы тут сёння сабраліся…” Уменне бачыць вобразна праверылі на конкурсе “Хаотыка”, пад час якога трэба было кожнай камандзе—“Чырвоным”, “Зялёным” і “Жоўтым”—зрабіць калаж на тэму “Наш лагер”. Адстаючых не было, заданні былі выкананы на высокім мастацкім узроўні.

У адзін з вечароў праводзілася спартландыя. Усіх ўдзельнікаў лагера падзялілі на дзве каманды “Дзмухаўцы” і “Тарнада”. Паводле дэвізаў, у першых—“Змагацца так, каб не здзьмула”, а ў другіх—“Наязджаць на нас не трэба, таму што мы “Тарнада”, здавалася спаборніцтвы сабралі аднолькава моцных сапернікаў. З невялікім адрывам заслужылі “галінку першынства” ўсё ж “Дзьмухаўцы”.

Па прадстаўніку ад кожнай палаткі ўдзельнічала ў конкурсе “Містэр лагера”. Усяго восем хлопцаў праходзілі “паласу перашкод”, якая складалася з конкурсаў, спаборнічалі ў хуткасці, кемлівасці і смеласці. Адным з нумароў было “Прызнанне ў каханні”, што таксама аказалася дастаткова складаным. Пераможцам журы прызнала Дзмітрыя Зінкевіча.

Лагер “Дружба” атрад “БЭМС”
Важнае месца займалі таксама і гутаркі з работнікамі РАУС. Сустрэчы наладжваліся паводле міжведамаснай спецыяльнай праграмы “Клопат”, якая дзейнічае на тэрыторыі Міёршчыны з 1 мая па 1 верасня гэтага года. Асноўнай мэтай іх былі прафілактыка п’янства, курэння, парушэнняў заканадаўства, а таксама фарміраванне здаровага ладу жыцця ў маладога пакалення. Трэба адзначыць, што дзеля захавання парадку кожную ноч у лагеры дзяжурылі работнікі РАУС.

—Ці спадабалася вам у лагеры?—пытаюся я ў Юліі Шурпік, Дар’і Катлярэнка і Веры Рудзь.
—Так,—практычна ў адзін голас адказваюць яны.—У такі лагер трапілі ўпершыню, гульні ў футбол, валейбол, песні каля вогнішча ўвечары вельмі нас здружылі. Кожны дзень запомніўся нечым сваім. Цікава праходзілі “Мінута славы”, вечар гумару і конкурсы “Самы дужы”, “Містэр лагера”, спартландыя і іншае.

На гэтае ж пытанне пераможца конкурсу “Містэр лагера” Дзмітрый Зінкевіч адказаў наступнае:

—Усё было СУПЕР. У палатачным лагеры адпачываў упершыню, але назаўсёды незабыўна ў сэрцы застануцца вечары ля вогнішча, гульні і конкурсы. Нялёгка далася і перамога на “Містэр лагера”, яе таксама запомню.

Дзмітрый, дарэчы, закончыў дзевяць класаў СШ №2 райцэнтра. Мінулым летам самастойна пачаў асвойваць гітару, навыкі вельмі спатрэбіліся на адпачынку. Таму для іншых хлопцаў і дзяўчат гэта можа паслужыць добрым прыкладам, што калі маеце здольнасці, то абавязкова развівайце іх, яны спатрэбяцца ў той ці нейкай жыццёвай сітуацыі.

Вечар развітання адначасова меў сумны і радасны настрой. Сумны, бо хутка праляцелі такія вясёлыя і цікавыя дзянькі, а вясёлы, бо кожны ўдзельнік лагера атрымаў прызы і памятныя падарункі ад РК ГА БРСМ. Разам з тым засталася і памяць пра дружны атрад.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.



 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar