У рэспубліцы ўзводзіцца новы калійны камбінат, дзейнічаюць цэментныя заводы, прадпрыемствы канцэрнаў "Беларуснафта", "Белпаліўгаз", "Белнафтахім", РУПП "Граніт", ААТ "Даламіт" і іншыя, спецыялістаў для якіх рыхтуе Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Для паступлення на факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі абітурыенту трэба здаць ЦТ па рускай ці беларускай мове, фізіцы і матэматыцы. Летась прахадныя балы на бюджэтную форму навучання пачыналіся са 180 (атэстат+ЦТ), а на платную — са 120. Сёлета выпуск у школах меншы, а таму шанцы паступіць большыя.
У маі адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй. У выпускнікоў ёсць магчымасць пазнаёміцца з БНТУ і яго факультэтам, які размешчаны ў Мінску, вул. Я. Коласа, 14 (навучальны корпус 9).