Адказным і дысцыплінаваным супрацоўнікам зарэкамендаваў сябе міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы Аляксандр Малыш. У РАУС працуе з 2009 года. Паралельна з работай вучыцца завочна ў Магілёўскім вышэйшым каледжы МУС. У красавіку будзе здаваць дзяржаўныя экзамены.
Большую частку вольнага часу Аляксандр праводзіць са сваёй сям'ёй — жонкай Аленай і пяцігадовай дачушкай Лерачкай. А калі з'яўляецца магчымасць, з задавальненнем адпраўляецца на паляванне.
ххх
Лейтэнант Юрый Кісляк на службе ў раённым аддзеле ўнутраных спраў з 2012 года. Прафесію выбраў невыпадкова — прадаўжае справу свайго бацькі. Скончыўшы сталічную Акадэмію МУС РБ, вярнуўся ў родны гарадок. Раскрыць злачынства і знайсці правапарушальніка — асноўная задача оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку. І хоць тэрмін службы ў Юрыя зусім невялікі, ён ужо мае падзяку ад абласнога УУС.
Кацярына СУРАВЕЦ.