Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » "Академия для лидеров"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-05-2013, 10:15 Моладзь / Год моладзі  ] • "Академия для лидеров"   |  
 
Назва: “Акадэмія для лідараў”      

"Академия для лидеров" Штогод пры лагеры "Зубраня" праводзіцца спецыяльная для лідараў "Акадэмія клубаў ЮНЕСКА", пры падтрымцы згаданай арганізацыі. Шмат цікавага і карыснага пачарпнула там і Марта, чым ахвотна дзеліцца:

—   Усяго ў праграме сустрэчы прымала ўдзел трыццаць чалавек з усёй Беларусі. Вельмі прыемна, што трапіла ў гэты спіс і я. Знаёмства з аднагодкамі праходзіла ў гульнявай форме, для чаго запаўнялі спецыяльныя анкеты. Жартавалі, смяяліся, яшчэ больш адкрываліся адзін для аднаго.

На наступны дзень абмяркоўвалі тую праграму, якую мы хацелі б перажываць у лагеры, падтрымліваліся і разглядаліся розныя ініцыятывы, прапановы, стваралі свае правілы. Напрыклад, прыдумалі такое пакаранне тым, хто будзе ўжываць пры размовах ненарматыўную лексіку, — перад усімі вымушаны плясаць або спяваць песню. Трэба адзначыць, што гэта дзейнічала — непрыгожыя словы чуліся рэдка.

 

У цэлым у лагеры працавалі па праграме, калі роўны навучае роўнага. Запрошаныя госці, лідары маладзёжных рухаў Віталь і Таццяна, правялі цікавыя заняткі на тэму "Рэпрадуктыўнае здароўе", у комплекс увайшлі гульні, тэсты, канферэнцыя. Свабодна хлопцы і дзяўчаты задавалі тыя пытанні, якія іх асабліва хвалююць.

 

Кожны дзень распрацоўвалі розныя праекты, а куратар чытаў лекцыі на тэмы якую карысць грамадству можа прынесці моладзь, па распрацоўцы ініцыятыў. Асобным міні-праектам рэалізоўвалі "Моладзь у дзеянні": дзяліліся на каманды і праводзілі сацыялагічнае апытанне случчан, цікавіліся, якія праблемы іх хвалююць, вывучалі месцы адпачынку аднагодкаў, разбіралі пытанне засмечання горада і барацьбы з гэтым, спынення шкодных звычак сярод падлеткаў.

 

Дарэчы, некаторыя атрыманыя навыкі можна выкарыстоўваць і ў нашым горадзе ў асяроддзі моладзі. Падгрупа, у якую ўваходзіла я, распрацоўвала і дэманстравала праграму "Забруджанне горада", як з ім змагацца, што для гэтага трэба рабіць. З сябрамі мы прапанавалі ў інсцэніроўцы знайсці спонсара, напісаць яму ліст з просьбай аб дапамозе, прывесці аргументы, для чаго патрабуецца нам грашовая дапамога, што з гэтага будзе вынікаць і якую карысць прынясе грамадству. Усё гэта трэба было данесці ў сціслай і канкрэтнай форме, даказаць важнасць рэалізацыі распрацаванай праграмы. У нас гэта атрымалася. Спонсар быў знойдзены!

 

Больш мы працавалі інтэлектуальна, але знаходзілі час для заняткаў фізкультурай, увечары чакала дыскатэка.

Падводзячы вынікі чарговай "Акадэміі клубаў ЮНЕСКА", яе ўдзельнікі здавалі экзамен. Не для ўсіх ён паспяхова праходзіў з першага разу, як для Марты, іншыя ішлі на пераздачу.

Новыя сяброўствы, вопыт распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, карысных і неабходных сёння ў грамадскім жыцці — Марта захавала новыя атрыманыя навыкі і прымяняе іх у сваёй пярвічцы.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar