Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Когда работа спорится
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-09-2013, 15:54 Моладзь / Год моладзі  ] • Когда работа спорится   |  
 
Назва: Калі праца спорыцца      

Когда работа спорится
У вядомым савецкім фільме "Вялікі перапынак" адзін з герояў увесь час скардзіўся знаёмым: "Вось так ходзіш, ходзіш у школу, а потым — бац! — і другая змена!" З вучнямі сельскіх навучальных устаноў справа склалася крыху інакш. Іх сітуацыю можна апісаць выразам: "…а потым — бац! — і калгас!" Аднак, як упэўнілася  карэспандэнт, нашых працай не напужаеш — хутчэй яна іх баіцца.

 

 

 
Когда работа спорится
На бульбяным полі ля вёскі Мілашова працавалі студэнцкія сельскагаспадарчыя атрады, у склад якіх уваходзяць школьнікі ад 14-ці гадоў.

Мы выехалі на поле, дзе шчыравалі атрады "Максімум" Мілашоўскай базавай школы і "Факел" Павяцкай СШ. Знайсці юных працаўнікоў даволі складана. Участак вялікі — з якога боку пад'ехаць адразу і не зарыентуешся, таму асноўным апазнавальным знакам стаў ярка-жоўты школьны аўтобус, што стаяў наўскрайку. Час блізіўся да абеду, і адразу было бачна, што вайна бульбе аб'яўлена не на жарт, бо больш за палову велізарных градак пройдзена. Аднак глядзець на чужую працу здалёк мы не збіраліся, таму смела пайшлі знаёміцца з працавітымі школьнікамі. Разам з карэс пандэнтам "на разведку" ў поле адправілася і першы сакратар раённай арганізацыі "БРСМ" Марына Кашкур.

 

Шлях аказаўся нялёгкім — трэба прайсці больш за сотню метраў па ўзараным полі. Да такога экстрыму ні Марына Паўлаўна ў туфлях на абцасах, ні сама карэспандэнт у балетках, шчыра кажучы, не падрыхтаваліся. Ужо на першых метрах дыстанцыі абутак шчодра зачэрпаў пяску і пытанне аб выбары больш утрамбаванай сцяжынкі адпала само па сабе.

— Такія атрады — цудоўная дапамога сельскагаспадарчым арганізацыям пры ўборцы ўраджаю, і, канешне, нядрэнны заробак для дзяцей, — расказала першы сакратар. — На працу яны афармляюцца праз "БРСМ", і, дзякуючы гэтаму, іх даходы не абкладаюцца падаткам.

 

Насустрач нам ужо спяшалася Вольга Уладзіміраўна Анецька, якая курыруе працу школьнікаў на полі.

— Добры дзень! А вы пра дзетак пісаць прыехалі? Правільна. Яны ў нас тут падабраліся вельмі працавітыя, дружныя.

— Шмат яшчэ бульбы засталося сабраць? — пытаемся.

— Не, нашы актывісты капаюць хутка. Можа, нават сёння дакапаюць гэтае поле.

Когда работа спорится
Вучні сапраўды працавалі зладжана: хлопцы прымалі на прыцэпе цяжкія вёдры, дзяўчаты збіралі бульбу. Толькі і чуваць з усіх бакоў гучныя галасы: "Адзначце маё вядро! І маё таксама!"

— Самі бачыце, ледзь паспяваю запісваць, — усміхаецца Валянціна Браніславаўна Цярэшка, настаўніца Мілашоўскай школы. — Глядзіце, якія актыўныя. І працуюць ахвотна — вока радуецца.

І сапраўды, румяныя ад восеньскага сонца, дзеці хутка рухаліся наперад кожны па сваёй градцы.

 

Пачынаем збіраць усіх, каб зрабіць групавы здымак. Дзяўчаты, што аказаліся бліжэй, ужо стаяць побач і хвілін пяць чакаюць, пакуль падыдуць астатнія.

— Мы б за гэты час ужо па дваццаць вёдзер кожная набралі б! — абурылася адна з працаўніц.

Думаю, гэтыя словы — лепшая характарыстыка  вучняў. Каб не замінаць працы, хуценька робім фотаздымкі і збіраемся назад, пажадаўшы ім далейшага плёну.

 

На здымках: 1. Уладзімір Барысенка. Вучань 11 класа Павяцкай школы. Штодня збіраў больш за 100 дванаццацілітровых вёдзер бульбы. 2. Заўзятая праца на бульбяным полі.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar