Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Молодежь сделала свой выбор
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-04-2014, 08:41 Моладзь / Год моладзі  ] • Молодежь сделала свой выбор   |  
 
Назва: Моладзь зрабіла свой выбар      

Молодежь сделала свой выбор

Важным мерапрыемствам у жыцці моладзі раёна адзначыўся мінулы тыдзень. 10 красавіка ў РДК адбылася ХХХ справаздачна-выбарчая канферэнцыя Міёрскага РК ГА "Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі". Тое, што падзея значная, пацвердзіла і колькасць прысутных. У зале-свабодных месцаў амаль не засталося: з 200 абраных пярвічкамі дэлегатаў выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю прыбылі 188.

 

Распачала канферэнцыю першы сакратар Міёрскай РА ГА "БРСМ" М. П. Кашкур. Напачатку Марына Паўлаўна акрэсліла асноўныя кірункі дзейнасці арганізацыі і раскрыла асобасныя якасці тых, хто прымае актыўны ўдзел у яе рабоце.

 

У Міёрскую раённую арганізацыю "БРСМ" уваходзіць 1146 чалавек, з ліку якіх створана 75 пярвічак: 19 — школьныя, 17 — працуючай моладзі на сяле, 39 — на гарадскіх прадпрыемствах. Яе ўдзельнікамі праводзіцца работа па самых розных накірунках: патрыятычнае выхаванне (у цесным супрацоўніцтве з раённым аб'яднаннем ветэранаў), арганізацыя другаснай занятасці моладзі, прафілактыка правапарушэнняў сярод маладых людзей — і гэта толькі частка абшырнай работы. Традыцыйнымі з'яўляюцца актыўны ўдзел у рэспубліканскіх акцыях і конкурсах, арганізацыя культурна-забаўляльных і спартыўных мерапрыемстваў. "Мы жывём у такі час, калі свет мяняецца на вачах, і галоўнае — не заставацца раўнадушнымі да таго, што адбываецца навокал. Менавіта мы — тое пакаленне, у руках якога будучае ўсёй планеты. — зазначыла Марына Паўлаўна. — Якой будзе наша арганізацыя — залежыць толькі ад нас. Я веру, што мы станем прыкладам для ўсёй моладзі раёна і будзем старанна працаваць на карысць нашай моцнай і квітнеючай краіны".

 

Далей эстафету выступлення пераняў старшыня Міёрскай раённай кантрольнай камісіі ГА "БРСМ" С. У. Жук, які зрабіў справаздачу аб фінансавых справах арганізацыі за перыяд 2011-2014 гг. і адзначыў, што парушэнняў не выяўлена. В. К. Чапулёнак выступіла з дакладам ад мандатнай камісіі і падцвердзіла, што выбары дэлегатаў канферэнцыі прайшлі без заўваг. Пасля чаго прысутныя прыступілі да абмеркавання даклада першага сакратара.

 

Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі сакратары пярвічных арганізацый — вучаніца СШ №2 Паліна Казачонак і начальнік ПАВП Міёрскага РАНС Аляксандр Ліманоўскі. Яны расказалі пра дзейнасць сваіх пярвічак, акцыі, у якіх члены БРСМ прымалі ўдзел. Ад старшыні раённага Савета ветэранаў Ч. С. Кашкура даведаліся пра дапамогу, якую моладзь аказвае ветэранам. Часлаў Станіслававіч выказаў спадзяванне, што ў далейшым такое ўзаемадзеянне будзе развівацца. Паралель паміж часам камсамола і сучаснасцю правяла ў сваім выступленні старшыня раённага Савета ветэранаў маладзёжнага руху А. П. Смерцьева.

 

Станоўча працу раённай ГА "БРСМ" адзначыў і госць з абласнога цэнтра — намеснік загадчыка аддзела арганізацыйнай і праграмнай дзейнасці абласнога камітэта грамадскага аб'яднання "БРСМ" Д. В. Туронак.

 

Затым абралі членаў Міёрскага раённага камітэта ГА "БРСМ". Дэлегаты канферэнцыі адзінагалосна падтрымалі: Ю. У. Блажэвіч, А. С. Варанко, С. С. Гільніч, А. С. Гарбачонак, Ю. Л. Дзяжурны, П. А. Казачонак, М. П. Кашкур, А. В. Ліманоўскі, А. Ю. Марцілёнак, Н. А. Масейкіна, В. А. Мітрафанава, А. І. Падзява, А. П. Смерцьева, А. С. Тронькін, І. А. Чарняўская. Гэтак жа дружна зацвердзілі і склад Міёрскай раённай кантрольнай камісіі, у якую ўвайшлі — В. Г. Вішнеўская, С. У. Жук, М. В. Тычко.

 

Асобна абралі дэлегатаў ад Міёрскай раённай ГА "БРСМ" на ХХХІІІ справаздачна-выбарчую канферэнцыю Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ. Гэта Ю. Л. Дзяжурны, П. А. Казачонак, М. П. Кашкур, А. В. Латышкевіч, А. В. Ліманоўскі і І. А. Чарняўская.

 

Прыняты тэкст звароту дэлегатаў ХХХ справаздачна-выбарчай канферэнцыі Міёрскай раённай ГА "БРСМ" да моладзі Міёршчыны, які прысутным зачытала Маргарыта Граковіч.

 

Надышоў час узнагароджання. Асобна за актыўны ўдзел у рэалізацыі акцый і праграм БРСМ адзначаны пярвічныя арганізацыі СШ №1, №2, №3, Дзісенскай, Туркоўскай, Новапагосцкай, Цвецінскай, Павяцкай, Сіцькоўскай школ, ДЛГУ "Дзісенскі лясгас", РАНС, УП ЖКГ. За дапамогу ў арганізацыі другаснай занятасці моладзі граматы ўручаны ААТ "Мікалаёўскі", ААТ "Мерыца" і ВУПКУ "Міёрскі".

 

Дадаткова ў рамках канферэнцыі прайшлі пленумы Міёрскага раённага камітэта БРСМ і Міёрскай кантрольнай камісіі БРСМ. Падчас першага з іх адбыліся перавыбары першага сакратара РК ГА "БРСМ". Кандыдатуру Марыны Паўлаўны Кашкур горача падтрымалі Д. В. Туронак і М. М. Баніфатава, якія ахарактарызавалі яе як адказнага і кампетэнтнага работніка. Камітэт поўнасцю падзяляе гэтае меркаванне. Другім сакратаром РК ГА "БРСМ" была абрана І. А. Чарняўская. Таксама прайшлі выбары бюро Міёрскага раённага камітэта БРСМ, у склад якога ўвайшлі — Ю. У. Блажэвіч, А. С. Гарбачонак, П. А. Казачонак, М. П. Кашкур, А. В. Ліманоўскі, Н. А. Масейкіна, І. А. Чарняўская.

 

У рамках пленума Міёрскай кантрольнай камісіі БРСМ прысутныя абралі яе старшыню, якой стала М. В. Тычко.

 

Канферэнцыя была аб'яўлена закрытай. Пасля афіцыйнай часткі прысутныя змаглі атрымаць асалоду ад невялікай культурнай праграмы. Захапілі майстэрствам выканання і чысцінёй гучання трыа гітарыстаў Дзіцячай школы мастацтваў. Выдатным вакалам здзіўлялі Валянціна Пундзіс, Паліна Казачонак, Надзея Драба і Паліна Шук. Пазітыўны настрой стварыла для публікі самая юная спявачка Аляксандра Пашкоўская. Танцамі "Кантры", "Гузічак" і "Чунга-чанга" парадаваў харэаграфічны калектыў Дзіцячай школы мастацтваў.

 

 

 

Грамату Віцебскага абласнога камітэта ГА "БРСМ" за аказанае садзеянне ў рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і папулярызацыю дзейнасці ГА "БРСМ" Д. В. Туронак ўручыў старшыні раённага Савета дэпутатаў М. М. Баніфатавай.

 

Лідараў раённага конкурсу па зборы другаснай сыравіны "Чысты горад пачынаецца з цябе" адзначыў намеснік дырэктара ЖКГ па ідэалагічнай рабоце А. І. Барэйка. Першае месца заняла вучаніца СШ №2 Яна Лаўрыновіч, другое — Паліна Іванова (СШ №2), трэцяе — Аляксандр Савуць (Павяцкая ДС-СШ). Акрамя грамат дзеці атрымалі каштоўныя падарункі — планшэт, фотаапарат і мабільны тэлефон. Удзельнікам акцыі Юрыю Чапулёнку, Кірылу Маскаленку, Марыі Сушко, Іллі Заяц і Валянціне Мізэр уручылі граматы і блакноты.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar