Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Хобби как призвание
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
19-08-2014, 11:08 Моладзь / Год моладзі  ] • Хобби как призвание   |  
 
Назва: Хобі як прызванне      

Хобби как призваниеПрафесія пчаляра сярод моладзі парэстыжнай не лічыцца: мёд любяць усе, а вось ахвотнікаў цярпець балючыя ўкусы крылатых працаўніц знаходзіцца няшмат. Ды і мізэрны заробак работнікаў "салодкай" галіны адпужвае. Аднак, як сцвярджае малады пчаляр  ААТ "Пад'ельцы" Віктар Паўлоўскі, калі справа па душы, то гэтыя акалічнасці ў разлік не бяруцца. А ў тым, што яму падабаецца работа на пчальніку, сумнявацца не даводзіцца, бо завіхаецца ён ля вулляў са школьнай пары.

 

 — Адкуль прыйшло натхненне, не ведаю. У нашай сям'і пчаляроў не было. Напэўна, вельмі хацелася мёду, — смяецца вясковы спецыяліст, прыгадваючы мінулае. — Мне не было і 15-ці, калі купіў першыя два старэнькія вуллі з рамкамі. У месцах актыўнага медазбору паставіў прынады для пчол і хутка ўжо меў два раі, якія пасяліў у адрамантаваныя домікі. Сем'і пачалі абжывацца, расплоджвацца, насіць мёд.

 

Каб спасцігнуць асаблівасці пчалярства, чытаў спецыяльную літаратуру, але ў большасці пераймаў вопыт у вяскоўцаў, якія ўжо займаліся гэтай справай. У сям'і не пярэчылі незвычайнаму хобі Віктара, наадварот падтрымлівалі, але ўласнай ініцыятывы па доглядзе за гэтай жыўнасцю не праяўлялі — не рызыкавалі. Юнацкае захапленне паступова перарасло ў прафесійнае. Але напачатку хлопец з атэстатам  аб сярэдняй адукацыі падаўся вучыцца ў Глыбоцкі прафліцэй, дзе атрымаў ажно тры спецыяльнасці сельгаспрофілю — трактарыст, вадзіцель, слесар. І нават паспрабаваў сябе ў гэтых амплуа. На працягу пяці месяцаў працаваў на "МТЗ-82" у ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс". Затым прызвалі ў армію, дзе кіраваў машынай.

 

Хобби как призваниеПакуль Віктар служыў, пчоласем'і жылі без догляду, і калі вярнуўся дадому праз паўтара года, то з васьмі домікаў два апусцелі. На вуліцы было лета — меданосная пара. І хлопец, зняўшы ваенную форму, паспяшаўся да крылатых любіміц, якія ўжо шчыравалі, напаўняючы соты ў вуллях. Шмат дзён патраціў юнак, пакуль больш-менш навёў парадак на пчальніку. А вось з пастаянным працаўладкаваннем адразу не атрымалася. Хацеў у пажарную часць, але не прынялі па стане здароўя. Быць механізатарам ці вадзіцелем — не прываблівала.

 

 — Тэхніка…Гэта не маё, першапачаткова памыліўся з выбарам прафесіі, — кажа Віктар.  — Але аднойчы ў раённай газеце прачытаў аб'яву, што ААТ "Пад'ельцы" шукае пчаляра. Прыехаў у гаспадарку, наведаў пчальнік і праз тры тыдні прыступіў да работы. Парадавала тое, што настаўнік патрапіўся вопытны, ахвотна дзяліўся ўсімі сакрэтамі прафесійнай дзейнасці. Франц Антонавіч Мароз імкнуўся хутчэй перадаць мне ўласныя веды, бо аднаму гаспадарыць ля 140 пчоласем'яў няпроста. Трэба ж і развядзеннем і абнаўленнем сем'яў займацца, адкачваць мёд, выконваць шматлікія прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні захворванняў, рамантаваць вуллі, падтрымліваць у парадку інвентар… — клопатаў шмат. Я шчыра ўдзячны Францу Антонавічу за навуку. Цяпер мы працуем на роўных — за кожным замацавана па 70 вулляў. Аднак усю работу вядзём, як кажуць, у адной звязцы.

 

Пад'ельцаўскія пчаляры сёлета ўжо двойчы адкачвалі мёд — у пачатку лета і ў сярэдзіне. Атрымалі тры з паловай тоны салодкай прадукцыі. А наперадзе яшчэ і восеньскі медазбор, да якога мяркуюць прыступіць 25 жніўня. Калі вынятыя з вулляў рамкі будуць "вытрасены" ў электрамедагонцы, то агульная вага сабранай на пчальніку прадукцыі, несумненна, павялічыцца. А на гэтым тыдні Віктар і Франц Антонавіч дапамагаюць калегам з ААТ "Наўгароды".

 

На здымку: пчаляр ААТ "Пад'ельцы" Віктар Паўлоўскі.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar