3 лістапада дваццаць пяць вучняў восьмых і дзевятых класаў школ раёна наведалі пагранзаставу “Плюсы”, што непадалёк Друі на Браслаўшчыне. Мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі “Няма чым заняцца – звяртайся да нас”, праводзілася пры ініцыятыве МУС РБ. З дзецьмі разам ездзілі і арганізатары -- капітан міліцыі, інспектар аддзела па справах непаўналетніх РАУС Канстанцін Кыцеў, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Радзіхоўскі і ад ГА РК “БРСМ” спецыяліст Анастасія Пальчэўская.
Пра жыццё пагранічнікаў падрабязна расказаў капітан заставы Андрэй Аляксандравіч Пекар. Правёў экскурсію па тэрыторыі часці. Хлопцы і дзяўчаты наведалі пакой для адпачынку, трэнажорную залу, вальер, дзе змяшчаюцца спецыяльна выдрасіраваныя сабакі – верныя памочнікі пагранічнікаў. Дазволена было вучням пад наглядам дарослых разабраць і сабраць некаторыя віды зброі, паглядзець праз прыбор дальняга бачання і ў бінокль, прадэманстравалі пагранічнікі і некаторыя спосабы затрымкі парушальнікаў дзяржаўнай граніцы. Вярнуліся ўсе з экскурсіі з добрым настроем, новымі ведамі і рэальным уяўленнем нялёгкай службы на мяжы.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.