“З радзімай у сэрцы” »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Моладзь / Год моладзі » “З радзімай у сэрцы”
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

28-11-2010, 19:08 Моладзь / Год моладзі  ] • “З радзімай у сэрцы”   |  
 
Назва:      

“З радзімай у сэрцы”
У Дзісенскім дзіцячым доме прайшло мерапрыемства “З радзімай у сэрцы”. Праводзіў яго Аляксей Антонавіч Астукевіч. Пазнавальны ўрок музыкі, які настаўнік назваў салонам, быў вельмі насычаным. Распачаты з добрым настроем і станоўчымі эмоцыямі, занятак працягваўся цэлую гадзіну.

З цікавасцю слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі расказ Аляксея Антонавіча пра жыццёвы і творчы шлях выдатнага кампазітара і музыканта Міхаіла Клеафаса Агінскага.
Вядомы яго паланэз, прасякнуты любоўю да Радзімы, напэўна, мала хто не ведае. Цікава, што прысвячаўся ён вёсцы Залессе Смаргоньскага раёна, што на Міншчыне. Словы, узятыя ў якасці эпіграфа да заняткаў, вельмі ўдала прадкрэслівалі пільную ўвагу, з якой трэба было слухаць мелодыю: “…тут мала пачуць, тут услухацца трэба.” Сумны лірычны і абнадзейвальны радасны маршавы настрой заўважылі дзеці пры праслухоўванні твора. У адпаведнасці з пачутым кожны адлюстраваў фарбамі на паперы сваё перажыванне музыкі: цёмныя колеры—сіні і карычневы—чаргаваліся з яркімі вясёлкавымі—жоўтым, чырвоным, малінавым і аранжавым, светла-зялёным. Знайшлі час і на фізкульт-хвілінку, каб “размяцца”.

Цікава было паслухаць спеў, які выконвае гурт “Я нарадзіўся тут” на мелодыю паланэза. Адметна, што выхаванка дзіцячага дома Кацярына Кузьменка пад акампанемент на гітары Аляксея Антонавіча прадубліравала гэты спеў ужывую. Дарэчы, юная спявачка—удзельніца ІХ рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі “Вясёлкавы карагод”, дзе за выканне “Слуцкія ткачыхі” на словы М. Багдановіча ўзнагароджана дыпломам і заняла першае месца ў інструментальным жанры.

У канцы заняткаў новую інфармацыю дзеці замацавалі на віктарыне, якую правёў іх паважаны настаўнік Аляксей Антонавіч. У выкананні музычнай групы дзіцячага дома прагучала песня “Сонца нам дапаможа”. На гэтай аптымістычнай ноце рызыходзіліся дзеці з некаторай доляй маркоты, што цікавая сустрэча так хутка закончылася.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar