Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » На ринге — интеллект  и сообразительность
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
24-01-2015, 16:41 Моладзь / Год моладзі  ] • На ринге — интеллект  и сообразительность   |  
 
Назва: На рынгу — інтэлект і кемлівасць      

На ринге — интеллект  и сообразительность Як даўней называўся падарунак, што прыносіў хлопец бацькам дзяўчыны, з якой хацеў ажаніцца, і які ў выпадку адмовы вярталі жаніху; якое кітайскае вынаходніцтва ў сярэдзіне 18 стагоддзя стала сур'ёзным канкурэнтам лонданскіх фурманаў; што меў на ўвазе Леанарда да Вінчы, гаворачы, што людзі будуць выкідваць уласную ежу — адказы на гэтыя і іншыя зусім не простыя пытанні шукалі ўдзельнікі раённага турніру "Эрудыт-2015", што праходзіў 17 студзеня.

 

Памерацца інтэлектуальнымі сіламі сабраліся 10 каманд са школ раёна: "Креатив.by" (СШ №3), "Галелео" (СШ №2), "Дрим-тим" (Міёрская БШ), "Умняшки" (Дзісенская СШ), "Лэвис" (Язненская), "Максимум" (Новапагосцкая ДС-СШ), "Убойная сила" (Чапукоўская), "Логос" (Дварнасельская), "Позитив" (Туркоўская), "Эврика" (Павяцкая).
Спаборніцтва праходзіла ў два туры, у абодвух — па 12 пытанняў. Давалася хвіліна, каб знайсці адказ на адно пытанне, запісаць яго на картцы і перадаць журы. Толькі пасля таго як карткі аказваліся ў суддзяў, называўся правільны варыянт. І кожны раз гучалі радасныя воклічы і апладысменты тых, хто адказаў правільна, і эмацыянальныя шкадаванні тых, хто быў блізка да ісціны.


Улік правільных адказаў і каманд-лідараў вяло журы ў складзе дырэктара раённага цэнтра дзяцей і моладзі Валянціны Анкудзімаўны Мітрафанавай, метадыста ўстановы Вольгі Ясінскай і педагога-арганізатара Сняжаны Колбун. Інтэлектуальныя задачкі камандам задавала загадчыца аддзела ЦДМ Алена Сушко.
У першым туры лепш за іншых праявіла сябе каманда "Максимум" з Новапагосцкай ДС-СШ, аднак у другой частцы спаборніцтва саступіла лідарскія пазіцыі і ў выніку заняла трэцяе месца. На другім — "Умняшки" з Дзісны. Інтэлектуальнае золата заваявала каманда СШ №3 "Креатив.by", а разам з першым месцам — пуцёўку на абласны этап спаборніцтва, якое пройдзе заўтра, 25 студзеня, у Віцебску. Трымаем кулачкі за нашых разумнікаў і разумніц!


Дарэчы, падарунак жаніха ў старыя часы называлі нос (адкуль і пайшоў выраз "застаццца з носам"), кліентаў у лонданскіх фурманаў адбіваў парасон, а Леанарда да Вінчы гаварыў пра працэс сяўбы. Згадзіцеся, каб адказаць пра-вільна, патрэбны не толькі шырокія веды, але і добры запас логікі і кемлівасці.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar