Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Решить сегодня, кем быть завтра
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
24-03-2015, 09:51 Моладзь / Год моладзі  ] • Решить сегодня, кем быть завтра   |  
 
Назва: Вырашыць сёння, кім быць заўтра      

Настаўнік, урач, эканаміст, міліцыянер, трактарыст, зваршчык, сталяр, экскурсавод, выратавальнік… Пералік прафесій можна працягваць вельмі доўга. Іх сотні. Як у мностве патрэбных і па-свойму прывабных спраў знайсці сваю і дзе ёй навучыцца? Вызначыцца з прафесійнай будучыняй адзінаццацікласнікам школ Міёршчыны дапамог злёт выпускнікоў.

 

На сустрэчу з будучымі абітурыентамі прыехалі прадстаўнікі розных навучальных устаноў краіны, якія гарантуюць якасную сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю. Юнакі і дзяўчаты бліжэй пазнаёміліся з Акадэміяй ветэрынарнай медыцыны, віцебскімі тэхналагічным і медуніверсітэтам, ВДУ імя П.М. 
 Машэрава, Полацкім дзяржаўным і Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтамі. Факультэты, спецыяльнасці, конкурс, прахадныя балы, вольны час студэнтаў — такая інфармацыя ўтрымлівалася ў відэароліках пра ВНУ і аповедах іх прадстаўнікоў. Выступоўца з Полацкага дзяржуніверсітэта адзначыла, што ў гэтым годзе ва ўстанове будзе дзейнічаць аўтаматызаваная сістэма залічэння. Гэта значыць, што абітурыент зможа падаваць дакументы адразу на некалькі спецыяльнасцей. Калі не пройдзе на адну, то набраных балаў можа хапіць на іншую. Шанцы стаць студэнтамі павялічваюцца.  


Запрашалі паступаць у полацкія медыцынскі і гандлёва-эканамічны каледжы, дзе сёлета прымаюць па конкурсе атэстатаў. Абітурыентаў з мэтавым накіраваннем па-за конкурсу залічваюць у Полацкім аграрна-эканамічным каледжы. Чакаюць папаўненне ў Полацкім каледжы ВДУ імя П.М. Машэрава, Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы. Пастаянныя госці раённага злёту выпускнікоў — прадстаўнікі Полацкага ліцэя сельгасвытворчасці, Глыбоцкага прафесійнага ліцэя, Відзаўскага прафесійна-тэхнічнага каледжа.


Разам з месцам вучобы не лішнім будзе загадзя падумаць і пра далейшае працаўладкаванне. Вось ужо некалькі год мэтавыя накіраванні будучым спецыялістам дае УАЗ "Міёрская ЦРБ". Як расказала галоўны ўрач Алена Фёдараўна Сівая, цяпер па накіраванні вучыцца 26 студэнтаў. Асабліва запатрабаваныя ў раёне медыцынскія сёстры і фельчары ФАПаў. З увядзеннем новага будынка бальніцы вырашыцца жыллёвае пытанне—адзін з цяперашніх корпусаў паслужыць інтэрнатам.
У ААТ "Туркова" маладыя спецыялісты жыллём забяспечаны. Па словах старшыні таварыства Аляксандра Казіміравіча Шокеля, зараз у гаспадарцы працуюць 22 работнікі ва ўзросце да 30 год, а сярэднямесячны заробак складае 4 800 тысяч рублёў. Тым, хто вучыцца па накіраванні, выплочваецца штомесячная дапамога.
Высокую стыпендыю і поўнае дзяржаўнае забеспячэнне атрымліваюць курсанты Акадэміі і Магілёўскага інстытута МУС. Пра ўмовы паступлення ва ўстановы адукацыі расказаў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Лапыр.


Старшы інжынер РАНС Пётр Мядзелец пракансультаваў будучых выратавальнікаў.  Галоўны інжынер УП "Міёрскае ПМС" Аляксандр Жураўскі паведаміў пра спектр дзейнасці меліярацыйных прадпрыемстваў, спецыялістаў для якіх рыхтуюць у сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках і Лепельскім аграрна-тэнічным каледжы. Паступаць можна па накіраванні.


Як і ў Полацкі лясны каледж ці Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, куды накіроўвае ДЛГУ "Дзісенскі лясгас". Намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай рабоце Алена Конах заўважыла, што ў мінулым годзе ў лясны каледж прымалі з балам атэстата 5,6.
Для паступлення ва ўніверсітэт трэба здаць ЦТ па дзяржаўнай мове, матэматыцы і хіміі.


Мэтавае накіраванне гарантуе паступленне ў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт ў Гомелі, які з'яўляецца галоўнай кузняй кадраў прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі. Начальнік аддзела кадраў райспажыўтаварыства Жанна Станіславаўна Печкурова заўважыла, што маладое папаўненне патрэбна.
Па дадзеных Міністэрства працы, у краіне запатрабаваныя медыцынскія сёстры, фельчары, урачы, повары, прадаўцы, арматуршчыкі, бетоншчыкі, плітачнікі, муляры, маляры, тынкоўшчыкі, плотнікі, зваршчыкі, інжынеры, ветурачы, аграномы. Прадстаўнікі гэтых прафесій без справы не застануцца. Праблемна працаўладкавацца эканамістам і юрыстам.
Чым кіравацца, выбіраючы шлях у будучыню: патрэбамі прафесійнага рынку ці клічам запаветнай мары? Гэта вырашаць выпускнікам.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar