Экалагічны брэйн-рынг сярод працоўнай моладзі, што адбыўся 19 верасня ў раённым Доме культуры, яшчэ раз даказаў эрудзіраванасць удзельнікаў. Каманды прадставілі аддзелы ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, сельгаспрадпрыемства "Міёрскі", цэнтральная раённая бальніца, аддзел адукацыі, спорту і турызму, зборная ПМК-55 і камбікормавага завода. Экалагічную тэматыку спаборніцтва абумовіў гонар за нашу Ельню і яе багацце.
рганізатары брэйн-рынгу—аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, РК ГА "БРСМ". Гульня ладзілася па кругавой сістэме. Як называецца вуліца толькі з цотнымі або няцотнамі нумарамі дамоў (такая ёсць і ў Міёрах), грыбы-расліны ці жывёлы, музычнае хвойнае дрэва, якая птушка хваліць сваё балота, самая ахоўваемая прыродная тэрыторыя, колькі ў Беларусі нацыянальных паркаў, адна з самых буйных птушак у Еўропе, экалагічныя праблемы Міёршчыны, назва прыроднай рубрыкі ў раённай газеце—гэта і многае іншае высвятляла вядучая Соф'я Цыркіна. Маладыя людзі шчоўкалі пытанні, нібыта арэшкі, і чакалі баталій з іншымі канкурэнтамі. Толькі крышку насцярожыла, што ў паядынку паміж бальніцай і зборнай з камбікормавага завода і ПМК-55 ніхто не назваў свята, якое праводзілася на міёрскім паўвостраве ў верасні перад "Жураўлямі і журавінамі"? А гэта ж славуты абласны фестываль нацыянальных культур. Затое адказалі іншыя маладыя з залы… Музычнымі нумарамі насычалі праграму мясцовыя юныя артысты. Задала тон бадзёрасці маладзёжны лідар Вікторыя Пяткевіч. Вяла пратакол бухгалтар райкама БРСМ Наталля Масейкіна. "Журылі" кампетэнтныя спецыялісты са сферы адукацыі, інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя і адказныя за моладзевыя справы. Каму, як ні маладым, валодаць запасам ведаў і прадстаўляць авангард, гаварыла старшыня судзейскай брыгады, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіна Гур'ева. Найбольш правільных адказаў з усіх удзельнікаў дала Таццяна Сухарава, намеснік дырэктара па ідэалогіі ў ВУПКУ "Міёрскі", яна стала кандыдатам на перамогу і ў асабістым заліку нароўні з Аляксандрам Ліманоўскім, начальнікам пажарнага аварыйна-выратавальнага паста РАНС і школьнікам Ільёй Пяткевічам. Тут перамога за выратавальнікам Ліманоўскім. Арганізатары падрыхтавалі прыемныя падарункі, граматы. Лідарам, з вялікім унёскам Таццяны Сухаравай, стала сельскагаспадарчае прадпрыемства "Міёрскі", на другім месцы—міліцыянеры, трэцімі прызнаны адразу дзве каманды—РАНС і аддзела адукацыі, спорту і турызму. Засталося нявысветленым толькі адно пытанне: хто лускае лепш: вавёрка—арэшкі ці маладыя міярчане—пытанні. Прапаную, каб у гэтай спрэчцы перамагло адзінства чалавека і прыроды.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра
БЛАЖЭВІЧА.
Арганізатары брэйн-рынгу—аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, РК ГА "БРСМ". Гульня ладзілася па кругавой сістэме. Як называецца вуліца толькі з цотнымі або няцотнамі нумарамі дамоў (такая ёсць і ў Міёрах), грыбы-расліны ці жывёлы, музычнае хвойнае дрэва, якая птушка хваліць сваё балота, самая ахоўваемая прыродная тэрыторыя, колькі ў Беларусі нацыянальных паркаў, адна з самых буйных птушак у Еўропе, экалагічныя праблемы Міёршчыны, назва прыроднай рубрыкі ў раённай газеце—гэта і многае іншае высвятляла вядучая Соф'я Цыркіна.
Маладыя людзі шчоўкалі пытанні, нібыта арэшкі, і чакалі баталій з іншымі канкурэнтамі. Толькі крышку насцярожыла, што ў паядынку паміж бальніцай і зборнай з камбікормавага завода і ПМК-55 ніхто не назваў свята, якое праводзілася на міёрскім паўвостраве ў верасні перад "Жураўлямі і журавінамі"? А гэта ж славуты абласны фестываль нацыянальных культур. Затое адказалі іншыя маладыя з залы… Музычнымі нумарамі насычалі праграму мясцовыя юныя артысты. Задала тон бадзёрасці маладзёжны лідар Вікторыя Пяткевіч. Вяла пратакол бухгалтар райкама БРСМ Наталля Масейкіна.
"Журылі" кампетэнтныя спецыялісты са сферы адукацыі, інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя і адказныя за моладзевыя справы. Каму, як ні маладым, валодаць запасам ведаў і прадстаўляць авангард, гаварыла старшыня судзейскай брыгады, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіна Гур'ева. Найбольш правільных адказаў з усіх удзельнікаў дала Таццяна Сухарава, намеснік дырэктара па ідэалогіі ў ВУПКУ "Міёрскі", яна стала кандыдатам на перамогу і ў асабістым заліку нароўні з Аляксандрам Ліманоўскім, начальнікам пажарнага аварыйна-выратавальнага паста РАНС і школьнікам Ільёй Пяткевічам. Тут перамога за выратавальнікам Ліманоўскім.
Арганізатары падрыхтавалі прыемныя падарункі, граматы. Лідарам, з вялікім унёскам Таццяны Сухаравай, стала сельскагаспадарчае прадпрыемства "Міёрскі", на другім месцы—міліцыянеры, трэцімі прызнаны адразу дзве каманды—РАНС і аддзела адукацыі, спорту і турызму. Засталося нявысветленым толькі адно пытанне: хто лускае лепш: вавёрка—арэшкі ці маладыя міярчане—пытанні. Прапаную, каб у гэтай спрэчцы перамагло адзінства чалавека і прыроды.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.